Мацi

               
Запаліўся агеньчык у хаце.
Месяц пільна глядзіць у вакно.
Усё не спіцца, не спіцца маці.
На чужбіне дзіцятка адно.

А ці прыйдзеш, сынок, ты дадому,
Ці змагу я ўбачыць цябе?
Вось як год мінаваў па старому,
Смерць за мною ў дзверы скрабе.

Ды далёка, матуля, твой сын,
Невядома, ці вернецца зноў.
Шмат вады праняслося праз млын,
Колькі згінула слёзных гадоў!

Пажадаў бы я кожнаму сыну:
Калі можна такое зрабіць,
Не кідайце, сыны, вы Радзіму,
Вас Матуля чакае, не спіць!


Рецензии
До сліз, щемливо і зрозуміло на такій миловучній білоруській мові...

На Манжетах Вишиванки   23.10.2017 19:39     Заявить о нарушении
Дякуй за добрае слова ў адрас мовы і верша,шаноўны На Манжетах Вишиванки!

Николай Карташевич   23.10.2017 21:57   Заявить о нарушении