Слязiнка

Па бацькоўскаму мокраму даху
Я скачуся празрыстай расою.
Залячу пад застрэшак з размаху,
І на шыбіну капну слязою.

Зазірнуць мая хоча слязінка
Ў пакоі, дзе рос-гадаваўся.
Мне бы іх расчыніць на хвілінку,
Мне б сказаць: "Тут я быў, я нідзе не хаваўся!"

Бачу: маці стаіць маладая,
Чапялою здымае блінок.
Мама, маці! Ты мая, не чужая,
Гэта я, твой маленькі сынок!

Вось і бацька ўстаў на свiтанку,
Запацелую шыбу крануў.
Сеў за стол, за свой блінны сняданак.
Мама, тата! Пачакайце хлінку адну!?

Толькі долу ўпала слязінка,
Сама знікла й мяне падманула,
Сiнякокая ўнучка Марыйка
З калыханкай на ложку заснула.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →