Змоукнуць

Змоўкнуць, закрыць i пайсцi,
Дзверы, адчуўшы трывогу.
Зноўкi, каб заўтра знайсцi,
Вочы раскрыць у падмогу.

Калi гаворыш ты шмат-
Мала з тых слоўцаў карысцi.
Сёння маўчанню я рады,
Бо з iм знаходзiцца выйсце…
 
Хоць ты й закрыеш вароты,
Што прапускаюць iмгненнi,
Ды не схавацца ад слоты,
Лiўнем прамочыш сумленне.

З сэрцам душою абняуўшыся,       
Здолееш годна прайсцi,
Зможаш, каханай прызнаўшыся,
Ты ў каханне зайсцi.


Рецензии