Сунiцы

Неба шарэе на золку,
Толькi патрэбна ўставаць,
Каб дзень прыходячы толкам
Вырабiць i спрацаваць.

Сёння  iдзём у сунiцы!
Сонца ў ялiнах гуляе,
Там, дзе блiшчэлi  грамнiцы,
Неба блакiтам мiргае.

Йду басанож па расе,
Што цiха ў мох адлятае,
З ельнiка вецер трассе
Каплi начныя, збiвае.

Вось Яна,чырвань-паляна,
Што ў снах я доўга шукаў!
Смакам сунiчным я п'яны,
Год цэлы  дзесьцi блукаў.

На даланю пакладу
Ягад маленькую жменьку,
Водар Дзяцiнства знайду,
Успомню Яго памаленьку...

Толькi апомнiўся раптам.
Гэта ж кувае зязюля!
Цiха ў ельнiку, там,
Заўтра маё накукуе.

Дзённыя чутны грымоты...
У думках напоўнiўся збан,
Выцер з iлба кроплi поту...
Сёння Сунiчны я Пан!


Рецензии