Дарогi

Дарогi бываюць розныя.
Адны вядуць ў небыццё,
Другiя шляхi сур`ёзныя
Гартуюць i правяць жыццё.

Дарогi трапляюць жаданыя,
Без лiшнiх пакут i без слёз.
Збываецца ўсё загаданае,
Без цяжкасцей коцiцца воз.

Але за ўсё даражэйшыя,
Найбольш прыцягваюць нас
Сцяжынкi-пуцiнкi ранейшыя,
Дзе след юнацтва не згас.

Сыпле снег, такi мяккi, лагодны,
Я у`  думках спяшаю дамоу`.
Край бацькоу'скi, блiзкi i родны,
Зноў аб'ект маiх сённяшнiх сноу`.

Зноў iду па знаёмай дарозе,
Маладзiк прабiваецца ледзь,
Закаваны у` снежнай аблозе.
А ў сэрцы стукае медзь…

Нiбы гонг, грымяць успамiны.
Паўгадзiны, а бясконца далёкiм
Пацалунак дзяу`чыны Палiны
Мне здаецца,i я адзiнокi.

Вось  i дома, запалiу`ся лiхтар,
Мая мацi адчынiць дзверы.
Лёг, прыкрыу`ся сваiмi марамi,
Каб узяць у нябёсау` веры…


Рецензии