Спалучэннi

Ластаўка ўзмахнула крыламі
І разляцеліся рознакаляровыя зорачкі
Дробным бісэрам, буйнымі пацеркамі
Па чорна-сінім атласным небе

Неба
стала як космас на здымку са спадарожніка
Толькі наўпрост над галавой -
Глядзі, кранай рукамі, падай уверх
Люблю клубкі тонкай бавоўны
У мяне сто восем руж звязана з ірыса
Розных колераў і спалучэнняў

Спалучэнні
ластавак і зорак
Нітак, рук і красак... фарбаў
Ільна і паркаляў з вытанчанымі малюнкамі
Завушніцы срэбрам звіняць
Цалаваць, цалаваць, цалаваць
Пацалаваць бы...

10 кастрычніка 2017 г.


Рецензии