Як жывецца-можацца
Увапхнулі
З краіны сонечнай
У край воблачны.
Ногі тут ныюць,
Зусім слабыя,
Вятры выюць
Задужа злыя.
А дзікі ураган
Дык так спужаў,
Што дамкрат-кран
Страх той не падняў.
А вандроўніца гаруе,
Бо у яе старане,
Бы залаты гарус,
Сонца у вакне.
І заліта хата
Святлом сонечным,
І блікі-зайчыкі заўзята
У хаце танчаць полечку.
А калі дождж бывае,
То ненадоўга,
Ізноў сонца ззяе,
Бы тая залатоўка.
Хустку гарусовую
Вандроўніца мае,
Бы нейкаю каронаю
Хуста тая ззяе.
Калі ж сонца няма,
Дык хустай любуецца,
І цешыцца душа,
Хрыстам-Богам злітуецца.
Цюльпананамі двор поуніцца,
Быццам з кветак вогненных,
Глядзела на іх качэўніца,
Глядзела,вохкала!
Усё ж-такі ўцякла
З сівой Поўначы,
Бо ўсё пляла
Аб краі сонечным.
Гаравала,уцякала,
Аж свету не бачыла -
Вось дык праява,
Поўнач ты воўчына!
А зімой клеіцца
Усё да цяпла,
Белая ж мяцеліца
Ужо ж дапякла!
На мяккай канапе
Яна таўчэцца,
Грэе рукі-лапы
На нейкай батарэйцы.
Госцяю сядзіць за сталом
Тое качэўе-ліха,
Чужы хлеб калом,
І мармыча ціха:
Як села-пала,
Дык сабакаю стала:
Воў-воў,
У будку дамоў!
Гаў-гаў,
Костку гаспадар даў.
Як згрызеш ты костку,
Дык свіснуць табе хутка,
І як смактануць соску,
Вылеціш вон прутка.
Прутка - прутчэй не трэба,
А бяззубым ротам
Не угрызеш ты хлеба,
Дык прыйдзеш потым...
Апсік-абрысь,
Злыбедзь-мявучыца,
Ты маю жысць-мыш
Пасткаю замучыла!
Нехта еў макароны
І падлічваў ціха
Апошнія кроны
Як беднасці ліха.
Ёсць лёс і другі:
Грошы крута мае
І нейкія там мазгі,
Што з ілба выпірае.
Коціць ён перад сабою,
Бы пса рудога,
Што прыцёгся з гайні-бою,
Бедняка дурнога.
Са злосці барадою трасе
Ванючай,казлінаю,
Бедныя рагочуць усе
Ды над скацінаю!
Сабачай бруднай поўсцю
Трасе ды лаецца,
А жывот тоўсты
Аж выгінаецца!
А бедная вандроўніца
На лёс наракае даўно...
Перад казлом яна першая,
А ён усё-ткі г...но.
Наракае-карае,
Каркае кара,
Воранаў зграя
Гуляе-лятае.
Свидетельство о публикации №117101011087