Мiжземнамор е

Міжземнамор'е
гэта калі там паміж
зямлёй і морам
было пяць ці сем вершаў
да яе
і я не буду высвятляць
ці вартая яна
бо і яна бл@ць не стала высвятляць
нічога
я ж паставіла новыя лямпачкі
я не веру ў нумералогію
але відаць нумералогія верыць у мяне
унутранае святло
ці энэргазберагальная лямпачка на сорак ват
ну і хай сабе так
няхутка перагарыць
я не перагараю
бо я электрык
а табе
хай табе ўжо пашчасціць
"святая душа"
я ж разумею
мусіць болей чым хто

8 кастрычніка 2017 г.


Рецензии