Сустрэча з Радз май
Да любімай, шаноўнай старонкі.
Паспрабую я мары ўзнясці-
Адгукаецца голас мне звонкі.
Мілагучна спявае рака,
Усмехаецца сонейка ранкам
Абдымае і ветра рука ,
Як любуюся ліпай над ганкам.
І шапоча мне хмель, як Лука,
Заліваецца звонка салоўка.
Гаманліва ў рацэ асака,
Бо фліртуе з лябёдушкай лоўка.
Як са шлюбнага балю вясны
Непаўторнасцю водар чаруе.
І янтарныя кроплі сасны,
Як дачушцы, на шчасце даруе.
Ад сустрэч прыбаўляецца сіл,
Чысцінёю напоўнена сэрца.
О , радзімы мой край, як ты міл
Пра цябе непаўторная песня ільецца.
12.06.2017г.
Свидетельство о публикации №117101010024