Спакой...

Спакой марознай цішыні,
павольна снег кладзецца.
Імкліва адыходзяць дні
і толькі застаецца
журба па тым,
што ўжо было,
было-як сон растала,
у нябыт адвечны адплыло
і ўспамінам стала.


Рецензии
Добры верш!
З падзякай за родную мову

Клавдия Семеновна   09.10.2017 22:17     Заявить о нарушении
Дзякую.Рада,што Вам спадабалася.

Татьяна Борисова 11   09.10.2017 22:55   Заявить о нарушении