Минск

"Мінск - самы чысты горад у свеце"-
Ведае дзед і малеча.
Тут не сустрэнеш на вуліцах смецьця
Ці жабракоў у галечы.
.
Жыць тут спакойна, утульна і сыта.
Зроблена ўсё для народа :
Школа, дзіцячы садок і дом быта.
Ёсць нават крама "Прырода.
.
Бібліятэкі шкляны дыямент
Зоркай блішчыць на Усходзе.
За кожным кутком - вайсковец ці мент.
Каб жылі мы ціха і ў згодзе.
.
Тут згода пануе рэлігіяў розных -
Касьцёлы, царквы, сінагога.
Мячэць збудавалі не горш, чым у Грозным.
Маліся - Гасподзь у дарогую
.
Тут ёсць адпачыць дзе : ў парку, ці ў скверы.
На рэчцы свой бавіць час з вудай.
У тэатрах, музеях адчынены дзверы.
Паўсюдна нідзе няма бруду.
.
Калі пасьля школы ты крочыш дадому
І у страўніку нешта варкоча.
Заходзь, калі ласка, напрыклад, у "Макдоналдз"
Купі усё, што трапіць на вочы.
.
"Мак Чыкен", "Біг Мак", бульбу фры ў пакеце\
Набудзь і запі гэта колай.
Цудоўна жывецца у Мінску усім дзецям
-Варварам, Язэпам, Міколам.
.
Шмат у сталіцы цэнтраў гандлёвых.
Вопратка там і абутак.
Калі ты з грашыма - выдатна і "клёва".
А калі не - ў сэрцы смутак.
.
Вельмі у Мінску смачная ежа -
Дранікі, сыр ды смятана...
Едзе па гэтую ежу з замежжа
З усходу народ апантана.
.
Чым яшчэ Мінск мой сусьветна славуты ?
Чым ганарымся спрадвеку ?
Праз кожных сто крокаў - абменьнік валюты.
Чарга з чатырох чалавекаў.
.
Ёсць заапарк...Там ільвы і мядведзі.
Рысі, ваўкі ды лісіцы.
Ёсць аквапарк за Вяснянкаю недзе -
Мора блакітнай вадзіцы.
.
Непадалёку ад аквапарку
Хакейны палац "Мінск-Арэна".
Там з клюшкамі хлопцы праносяцца шпарка.
Шкада, што гуляюць так дрэнна.
.
Калі ў Мінску маешь кавалак зямелькі
Гектараў прыблізна пад сорак,
Як пан ты тады ў абед у надзельку.
З бутэлькі адкручваеш корак.
.
Усе стравы - свае..Мармуровае мяса.
Вяршкі ад казы барадатай.
Напіханы пальцам свіныя кілбасы.
Варэньне з маліны...Гарбата.
.
Ды спелы кавун, прыхаваны ад Колі.
Што прэ кавуны ў багадзельні.
Ды дранік духмяны, пасыпаны сольлю
Прыемна шкварчыць на патэльні.
.
У госьці раптоўна прыйдзе кіназорка.
Жэрар Дзепардзьзе.. Стывен Сігал.
Падносіш ім правай рукою маркоўку
У левай трымаючы хвігу.
.
Жыццё, карацей, б`е ў Мінску крыніцай.
І свята штодзённа з табою.
Калі ўзяў за звычай на "Бацьку" маліцца
І не сябраваць з галавою.


Рецензии