Не йначай

Здаецца мне не ўпершыню
чытаю верш на гэтай мове.
Ці беларус я? Не скажу…
Не беларус калі... Дык хто я?

 Хто мне паведаміць хто я,
калі няма каму прызнацца
у тым чаго ў яго няма -
вось гэтай мовы; спадзявацца?

 Не спадзяюся быць суддзёй.
Як ёсць сваё пакуль адзначу.
У гэтай мове, не маёй,
бывае ёсць маё; не йначай.


Рецензии