Складзена

Ведаю, ведаю, ведаю,
Жыццё рэч складана адносная.
Верую, верую, верую,
Няма ў жыцці невыноснага.
Дадзена, дадзена, дадзена
Богам з нябёсаў многае.
І ўжо наверсе складзена
Наша жыццё нябогае.

Мерала, мерала, мерала,
Шлях вымярала крокамі.
Марыла, марыла, марыла,
Сэрца маё адзінокае.
Іншае, іншае, іншае
Богам з нябёсаў дадзена.
Толькі б не стацца лішняю,
Хай будзе так, як складзена.

Ведаю, верую, дадзена.
Мерала, марыла - складзена.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →