Дзявоцкае рыданне

Узыходзіла рана сонца,
Хто то стукаў у акенца,
А акенца і адкрылася,
Дзяўчыначка і здзівілася!

Прыляцела птушка малая
Можа птушка шчабятушачка,
Можа птушка шчабятушачка,
Можа мілага то душачка?

А я ўстану так раненька,
І памыюся я чысценька,
У поле сон траву каб рваць
Ручкі белыя пытаць!

Не квітней сон-зелле у поле
Нешчаслівае бяздолле,
Над каханым і міленькім
Над хлапчуком маладзенькім!

Рукі го абняць не могуць
Яго ногі край дарогі,
Вочкі жа  пяском засыпаны
І  галовачка – прысыпана!

А я ўстану так раненька,
І памыюся  чысценька,
Палячу ў далёкі край,
Да мілага на Дунай


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →