Радзiны

Вошкаецца што ў шкарлупіне? – Свядомасць…
Страшна ёй жыць без святла.
Думка цярэбіць: «Ў гасцях я, не дома…
Досыць сляпога жытла!

Хто гэта там, за шалупкай яечнай
Ціха спявае ўвесь час? –
Гойдае люльку ў далонях адвечных,
Покуль свет белы не згас».

Прыйдзе час светлы – праб'е шкарлупіну,
Выйдзе на свет немаўля.
Хто прынімаць будзе тыя радзіны?
Сам Чалавек і Зямля.


Рецензии
Геніяльна, што тут больш скажаш?!

Юрий Боровицкий   25.11.2018 00:02     Заявить о нарушении
ВЯЛІКІ ДЗЯКУЙ за адзнаку!

З павагай: Святлана.

Светлана Быкова   25.11.2018 07:50   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.