Калi... Джозэф Рэдзьярд Кiплiнг
Вініць пачнуць, згубіўшы галаву, ва усім,
Вер сам сабе, сумнення досыць будзе,
І усё ж прабач гэта сумненне ім.
Калі зможаш чакаць і не тужыць у самоце,
А на падман не скажаш словы ілжы,
І на нянавісць ворага сваёю не адплоціш.
Сябе не лічы лепш за усіх і мудра не кажы.
Калі не станеш жыць у палоне ўласных мрояў
І думаць – так, каб мысленне мэтай не было.
Калі ўспрымеш аднолькава Паразу й Перамогу,
Бо ў сутнасці яны цябе падмануць усё адно.
Калі пачуеш сам як праўда, што сказаў ты,
У вуснах нягоднікаў стане пасткай для дурных,
А усё, чаму аддаў жыццё, разбурыцца назаўтра,
Хоць аднавіш нанова гэта працай рук сваіх.
Калі аднойчы ўвесь свой скарб жыццёвы,
Нібы ў арлянцы зможаш выставіць на кон,
Прайграць затым, каб усё пачаць з асноваў
І не прамовіць шкадавання наўздагон.
Калі прымусіць здольны свае нэрвы й жылы,
Служыць табе,хоць будзеш сам жывы ледзь-ледзь,
З астатніх сіл трываць, хоць не хапае сілы,
Толькі Воля загадвае:“Трымацца і цярпець!”
Калі ты можаш з годнасцю трымацца прад народам,
А на шпацыры з Каралямі -помніш пра людзей,
Калі душы тваёй не закране ні сябар, ані вораг,
І усе могуць,хоць крыху, разлічваць на цябе.
Калі зможаш жыццё зрабіць такім глыбокім,
Каб кожны міг яго быў варты ста гадзін,
Тады Зямля твая і усё што ёсць навокал ,
І больш таго, на ёй ты - Чалавек, мой сын.
Свидетельство о публикации №117090803938