38. Няужо кахання я нясу вянец?
НЯЎЖО КАХАННЯ Я НЯСУ
ВЯНЕЦ?
2016 г.
Собрание сочинений
в 99 томах. Том 41-ый.
1
Чакаем ураджая аж да сцюж,
Каб прыгажосць жыла і не завяла.
Але ж злятае колер шчасця з руж.
І ласка сэрца ўлетку адпылала.
І ты ў сваю ўлюбёны прыгажосць
Усе лепшыя часы ёй прысвячаеш.
Пяшчоту дум ператвараеш у злосць.
І ў гэтым пекнасць тых жаданняў маеш.
Ты затрымаў той першы подых дзён,
І тым прыдбаў вясны многагалоссе.
А будучыня не кране імён,
Калі ты быў там толькі ў чыне госця.
Кахай сусвет. Душы не агаляй.
І ў каханні сэнсу не губляй.
2
Калі твой твар ужо не будзе ззяць,
І ў ім глыбока лягуць сорак зім,
То прыгажуні, што цяпер глядзяць
У яго, збягуць, каб не стракацца з ім.
І на пытанне: “Зараз дзе жывуць
Аблаткі прыгажосці гэтых лет?”
Што скажаш ты? “Яны, бадай, плывуць
Там, дзе былога адгарэў сусвет”.
А з гонарам пачуліся бы словы:
“Вы паглядзіце на маіх дзяцей.
Ад іх цяпер на ўсёй зямлі асновы.
А ў тварах іх адбітак тых страсцей”.
І хай не стыне маладая кроў
У нашчадках, дзе ўзраджаецца любоў.
3
У люстэрка гледзячы, ты твар там бачыш
Прыгожы. І адбітак паспяшы
Зрабіць з яго. Не зробіш, што ж, іначай
Не застанецца радасці ў душы.
Якой з кабет ужо не будзе млосна
Аддаць табе жывую прыгажосць,
Каб ў хаце ад дзяцей многагалосна
Гудзела і гуляла маладосць.
Ля вока маці будзе адраджэннем
Дзіцячы позірк радасцю тых дзён.
А для цябе былога абуджэннем
Жыцця пральецца дзіўны чысты плён.
А не прадоўжыш свой у падлетках лёс,
Так не пазнаеш ты шчаслівых слёз.
4
Растратчык дзіўны ўжо растраціў ты
Свой лёс у папойцы вечнай, сумазброднай.
І прыгажосці позірк залаты
Загінуў у бязглуздасці свабоднай.
Прыгожы злодзей, што прысвоіць хоча
Усё тое, што дано дзеля аддачы,
Ён бюракрат. Ён нешта там мырмоча.
І не зафундзіць не забраўшы сдачы.
Вось так ўжо і гуляеш з лёсам ты.
І я цябе, канешне, разумею.
Але ж твой позірк на жыццё пусты.
І ад хлусні тваёй я ўжо нямею.
Не захацеў ты свой прадоўжыць род.
А іх, глядзі, вунь колькі ля варот.
5
Часы лісліва з тонкага майстэрства
Святочнасць выпрацоўваюць для вока.
А мы ў юнацтве часам цэнім чэрствасць.
І час праводзім ў п’янцы і ў падскоках.
І тых гадзін безлітасны струмень
Уводзіць лета ў змрок халодных дзён.
І не гарыць ўжо ласкава прамень,
Што доўгі час так нас марочыў ён.
І толькі подых неўмяручых руж,
Палоннік дзіўны на тваім чале,
Як пан, што схараніўся ўжо да сцюж.
І там жыве ў празрыстым нейкім шкле.
І зорка дагарэла і даўно.
А свет яе ўсё мкнецца праз акно.
6
Углядайцеся каб жорская дуга
Сівой зімы у садзе не бывала.
І каб сумотай не гняла туга.
І каб яна душы не забівала.
Як чалавек, што ў падарунак скарб
Свой атрымаў за добрыя намеры,
Усё рабі дзеля таго ты, каб
У табе ніхто ўжо не пакрыўдзіў веры.
Ты будзеш жыць на свеце сто гадоў,
І у нашчаткаках будзеш паўтарацца,
Прыпамінаючы значэнне слоў,
Дзе светам ласкі трэба азарацца.
І ўзнагародай хай твой будзе лёс
Табе за тое, што жыццё ты нёс.
7
Палаючую галаву рассвет
Уздымае раптам з ложа сваяго.
І ранак прабіваецца ў сусвет.
І сонца тут прыходзіць да яго.
Калі ў расцвеце сіл, у поўдня час,
Пылае сонца недзе ўвышыні,
Тады гатоў і я ўспылаць як раз.
Мяне ты толька ласкай памані.
Калі ж завершыць шлях свой сонца кола,
І скаціцца стамлёнае ў закат,
Успомню я цябе у час анёла,
І разгляджу барвовых зор мускат.
“Ты сына нарадзі ад пламеня!”
Я шапачу ўжо на закаце дня.
8
Ты - музыка. Да гукаў музыкальных
Ты цягнешся з няўмольнасцю тугі.
А час ідзе. І позіркам фіскальным
Глядзіш ты на маляткаў дарагіх.
Сакрэт у чым? І дзе душы пакуты?
І адчаго я сумам тым забіт,
Дзе ўсе часы заплецяны у путы,
Што аддаюцца тым, хто з намі квіт?
Прыслухайся, як ласкавыя струны,
Ужо заіграўшы, голас падаюць.
І ў той жа момант міразданняў луны
Табе свае свячэнні аддаюць.
Гавора нам утульнасць струнаў ў сэрцы,
Што без кахання жыцце глум да смерці.
9
Ты, мабыць, сцеражэшся ўдоўіх слёз,
І не звязаў сябе ні з кім любоўю.
І ты сваю любоў з сабй унёс,
Не замуціўшы розум ласкі кроўю.
У сваім дзіцяці сумная ўдава
Любімых рыс знаходзіць адраджэнне.
Ну, а твая збялела галава.
Твой твар нясе той клопат абуджэння.
Багацце, что растраціў ужо той мот,
Змяніўшы мейсцы, у свеце застаецца.
А вось каханне не ў кожны год
Таму, хто вабіць шчасця, дастаецца.
Хто і сябе пінае самаго,
Той не палюбіць болей нікаго.
10
Скажы па шчырасці, каго ты любіш?
А многія ўкаханыя ў цябе.
Ты ў самім сабе любоў загубіш,
Калі ты ўсё патраціш на сябе.
Свой люты вораг без тугі і жалю
Глуміш і гасіш ты ўжо дзень за днём
Агонь душы сваёй. І ту пячалю
Спаліў ўжо ты, што цешылась агнём.
Змяніся сам. Усе забудзь агіды.
У душы каханне і пяшчоту грэй.
Будзь унутрох такі, які ты з віду.
І з часам будзь чысцее і мудрэй.
Хай твой агонь жыве ў гэтым свеце.
А сэрца спёк хай кроча па планеце.
11
Мы вянем хутка. Гэтак, як жывём
Нашчаткамі ў новым ураджаі.
Вясною да ўзросту мы завём.
А восенню пладамі пагарджаем.
Вось мудрасці і сціпласці закон.
А без яго ўжо зніклі бы у свеце
У непаўторным вобразе ікон
І абразы, і вобразы, і дзеці.
Хай той, хто жыццю і зямлі не міл,
Бязлікі, грубы, гіне неадвратна.
А той, хто повен радасці і сіл,
Хай паўтарыцца ў дзецях многакратна.
Ты выразан іскусна, як пячатка.
А жыцце, то незменная пальчатка.
12
Калі часы гавораць мне, што свет
Ужо тоне ў пагрозах цемры ночы,
Я разумею: не памрэ паэт.
І ён пад звёздным небам недзе крочыць.
Дзе лісце панясецца ўздоўж дарог,
І ў поўдні ўжо зусім замлее поле,
Адчую я, як нас шкадуе Бог.
І зажывём мы у шчаслівай долі.
А прыгажосці думкі ўжо тваёй
Аб тым, як маладосці разцвісці,
Туляцца ў ладзе з радасцю маёй,
І да цябе імкнуцца скарб нясці.
І ўжо, як смерці серп не ўмаліць,
Навошта ж жыцце на карню паліць.
13
Ты не змяняйся. Будзь самой сабой.
Ты можаш быць сабой, пакуль жывеш.
А потым, як памрэш, цябе любой
Забудзе. І на век ты аджывеш.
Табе прыродай прыгажосць дана
На невялікі тэрмін. І таму
Яна не варта куфара віна
Там, дзе не ўтульна зроку тваяму.
У заботлівых руках, у доме тым,
Не дрогне перад націскам зімы
Той плод кахання, што існуе ў ім.
І выйдзе ён на волю ўжо з турмы.
І хай, калі настане час канчыны,
Ты пакладзеш мне ў ногі две лучыны.
14
Аб лёсе не па зорках я гадаю.
І астраномія не правіць ў тыя дні,
Калі табе я добрых стрэч жадаю.
І ўжо душа гарыць мая ў агні.
Не знаю, навальніцу ці надвор’е
Нясе мне час. Гляджу я ў каляндар.
І сваяму жаданню не ў дакор я
Чакаю ад цябе каханняў дар.
І бачу я ў вачах тваіх значэнне.
І я па зорках дальніх пазнаю,
Што жджэ мяне турботнае імкненне
Аб тым, што я знайду любоў сваю.
Калі ўжо так, то у хвіліну тую
Я буду ведаць, што цябе шаную.
15
Калі падумаў я, што ўжо імгненне
Ад загнівання аддзяляе рост,
То быў я тут у змрочнай сумнай цені
Сваіх пакутаў. Выбар мой не прост.
І як усходы нежныя раслінаў
Жывуць і цешаць чысты свет нябёс,
Апавяшчаючы пра свет адзіны,
Так і жыве мой недарэчны лёс.
О, як я даражыў тваёй вясною!
Тваім юнацтвам, кветачка мая!
І ўсё ці тое, што было са мною,
Сустрэну я у тога ручая?
І хай мой верш, як востры нож адрэжа
Тугу ад нашых мрояў узбярэжжа.
16
Калі ўжо час нам паграджае лёсам,
Чаму ў расцвеце мар і сіл сваіх
Я так жыву у дні тым безгалосным,
Дзе абарон ты не завеш маіх?
І ідучы вяршыняй незямною,
Ты сэрцы абяздольвала другіх.
Так не ідзі той сцежкаю лясною
З маркотай думак сумных і тугіх.
Так жыцце выпрамляе і нявечыць.
А як каханне ты не аддаеш,
Пазнаеш ты аб тым, што час не лечыць.
І ўжо аб тым ты больш не запяеш.
Як не пазнаў каханне ты адвеку,
Ужо ты зусім падобны на калеку.
17
Як мне ўбачыць ў позірках тваіх
Тых, да каго пішу маі пасланні,
Хто у сумненнях не згараў сваіх,
І сустракаў з усмешкай ноч і ранне?
А паспрабуй я славіць твой партрэт,
Ізабразіўшы ў вершах позірк дзіўны,
Як на мяне азлобіцца ўвесь свет,
І небасхіл мне тут адлічыць ліўні.
І гэты мокры на бярозе ліст
Адрыне, як бяздзельніка сівога,
Таго, хто ў сэрцы і душою чыст,
Чыя істота туліцца да Бога.
А дажыві я да шчаслівых дзён,
Я б быў душою ў гэты свет улюбён.
18
Гляджу я ў рысы твару тваяго.
І бачу там і розум, і спякоту.
І для мяне няма ўжо нічаго,
Што не змагло бы граць пад тую ноту.
Звычайным днём, дзе і нябёсны зрок,
І светлы ранак скрые непагода,
Ледзь ажыве ў небе вецярок,
Як ажыве і навакол прырода.
Дзеля цябе неўмяручы дзень
Не ўвядае ў бясконцым леце.
І зацвітае нават трухлы пень,
І лес яловы зноўку у расцвеце.
Да той ты будзеш між жывых пары,
Пакуль шумяць пад вечнасцю бары.
19
О, час! Здзяры ты когці льва!
Клыкі ты з пасці леапарда рві.
Улюбёнасць да тае пары жыва,
Пакуль жаданне цепліцца ў крыві.
Зімою, летам, восенню, вясной,
Змяніўшы ўхмылку на вясёлы смех,
Ты заставайся ў дукмах ужо са мной.
А ва ўчынках хай міне нас грэх.
Чало, ланіты сябра маяго
Узбараздзіць разцом тваёй душы.
А ў свеце не бывае нічаго
Дужэй кахання. І аб ім пішы.
І не сумуй. Любоў абарані.
Яго ў сэрцах зіхацяць агні.
20
Жаночы твар куды запрыгажэйшы
Адбіўся у прыродзе на вякі.
А погляд твой тым вобразам дужэйшы
Дастаўся мне цудоўна трапяткі.
Твой кожны позірк шчыры, не ліслівы.
І ззяе ён жаданнем навакол.
І ты ідзеш, бы ты жывое дзіва.
І заблішчэла ўсё цябе наўкол.
Цябе прырода жонкаю руплівай
Задумала. І адвяла бяду.
І ўжо іду я да цябе шчаслівы
І пазабыўшы гора і нуду.
Хай будзе так. З прыродай не спрачайся.
Будзь з ёй у згодзе. За яе ручайся.
21
А з тых не дораг мне ніхто, не міл,
Ужо з тых, хто размалёванным багіням
Аддаць гатоў і зорны небасхіл,
І горы за прасторам мора сінім.
І хай яны ўжо аздабленнем слоў
Гавораць з імі. Iм я прысвячаю
Той вечны рай кахання і любоў.
А ўжо яны не ведаюць адчаю.
У слове ласкі вечны ёсць закон.
І я пішу, што мілая прыгожа.
І лашчу я ў сабе сардэчны сон.
І сэрца мне ўжо ў гэтым дапаможа.
Я не хачу хваліць любоў маю.
Я пра сяброўства шчыра прапяю.
22
Ілгуць люстэркі. Ці ж я ўжо стары?
Не, сталасць раздзяляю я з табою.
І я цаню і нівы, і бары.
І ў ладзе я з лянотай і з турбою.
Як у люстэрка, у твой гляджу я твар.
І сам сабе здаюся маладзее.
І ты ў істоце неўмяручых мар.
І наша шчасце ззяе і ірдзее.
Імкнуўшыся наш лёс аберагаць,
Мы не губляем а ні дня другога.
Імкнемся мы і стычак тых збягаць,
І ўжо збягаць і ў розуме благога.
Адзіным лёсам у сэрцах нашых двух
І шчасця водар, і жаданняў рух.
23
Як той актор, які ўжо арабеў,
Губляючы шляхі знаёмай ролі,
І я цягнуся з ласкай да цябе,
Да не утрымнай і знаёмай болі.
І я маўчу. Не знаю, чым мне жыць,
Не адтаго, што сэрцам халадзею,
А адтаго, што розум мой бяжыць
Ад думкі той, што полымем ірдзее.
Хай гэты сшытак стрэнецца з табой.
І хай ужо ён, маўклівы мой хадатай,
Нас правядзе праз мір і цераз бой.
І завяршыцца некаю ўжо датай.
Ці чуеш ты, як розум мой пяе?
Альбо не верыш у словы ты мае?
24
Было гравёрам вока. Выгляд твой
У ім адбіўся шчыра і праўдзіва.
Табе я давяраўся з галавой.
І павяла мяне ты ў гэта дзіва.
Скрозь майстра на майстэрства паглядзі.
Ці свой партрэт убачыў ты ў раме?..
І ад яго ты ў шчырасці ідзі,
І ўсё ты знойдзеш у жыцця панараме.
І твары нашы з тых часоў дружны.
Вачыма я цябе заўжды малюю.
І нават сэрцы ўжо агаляны.
І стук твайго там, дзе маё рулюе.
Але ж маім вачам цераз акно
Тваіх вачэй убачыць не дано.
25
Пад зоркай хто шчасліваю ўзрастаў,
Хто ганарыўся тытульнаю глебай,
Ён і удачу ўжо сваю застаў.
Але ж яму такога і не трэба.
Пад сонцам гай усё лісце распрасцёр,
Бы той наперснік, залаты вяльможа.
А хто жыцця ў душы паліў касцёр,
Той пакарыць твой спрыт сваім не зможа.
Ваеначальнік, браннік перамог,
У бойцы нейкай церпіць паражэнне.
А ўлюбёны кажа: “З намі Бог!
А закаханасць - вечнае сражэнне”.
Няма пагроз усім чынам маім.
І мы з табой на вогнішчы стаім.
26
Пакорны даннік верны каралю
Я рухаўся адвечнаю любоўю.
Цябе пакорна аб адным малю:
Каб парадніцца мне з табою кроўю.
Я не знайшоў цябе дастойных слоў.
Але ж пачуцці ты калі ацэніш,
Ты мне дасі на некі час любоў.
І лёс мой шчыра гэтым пераменіш.
І, мабыць, небасхілы павядуць
Нас да кахання светлаю дарогай.
А, мабыць, ужо туды і не прыйдуць
Усе тыя, хто спалохан засцярогай.
Каму любоў я выскажу сваю,
Таму аб тым я шчыра прапяю
.
27
Я, працаю стаміўшыся, лёг спаць.
Хачу, знямеўшы, не пакінуць ложак.
Калі яшчэ мне гэтак паступаць,
Як не цяпер, калі душа не можа
Цярпець растанне. Мо ўжо ў соты раз
Іду дарогай да цябе я пілігрыма.
І кожны дзень, і кожны вольны час,
Мой твар губляе лёгкі подых грыма.
Імклівы погляд сэрца ўжо шпарчэй
Шукае ў цемры блікі азарэння.
І клічаш ты мяне цяплом вачэй,
Каб нам з табой дайсці да прымірэння.
Мне без кахання ложак не знайсці.
А да яго мне трэба ўжо ісці.
28
Як мне стамлённасць дня перамагчы,
Калі лішыўся я ў душы спакою!
І вось іду я раптам уначы ,
Цябе шукаючы. І ўсё такое.
І дзень, і ноч ўжо цешацца сабой,
Як быццам падаюць друг другу рукі.
А мы адзінай звязаны журбой,
І слухаем бягучай ночы гукі.
І каб бязглуздасці ў небе не глядзець,
Я параўноўваў ноч і дзень пагожы.
І захацеў я шчыра паглядзець
У той свет жыцця, што з нашай думкай згожы.
І ўсё цяжэй мой кожны новы дзень.
І ўсё хмурней у небе тым прамень.
29
Калі ў спрэчцы з небам і зямлёй,
Прыпамінаючы гады нягод,
Яе я бачу, ганарусь я ёй,
І у азёрных уздыхаю вод.
Не жалюсь я на свой непросты лёс.
І ведаю: як Госпаду яўлюсь,
Не буду ліць я недарэчных слёз.
І ў той жа час я на цябе малюсь.
І тут я і схіляюсь да цябе.
І, маладушша жалкае кляну,
І пакараюсь радасці ў гульбе.
І ты мяне кахаеш ужо адну.
З тваім каханнем, з памяццю аб ім,
Я і жыву тым хараством тваім.
30
Калі на суд імклівых тайных дум
Я вызываю галасы былога,
Я ўкарыстоўваю і спёк, і глум,
І атрымоўваю і рытм, і слова.
З вачэй не знаўшых слёз, я іх лію
Аб тых, каго заве ужо магіла.
І вось аб іх, каго я так люблю,
Сумую я. І век жыву уныла.
Вяду я лік патрачанаму мною.
І ў жах уваходжу тою тратай кожнай.
Усялякай стрэчы восені з вясною
Я адчуваю боль хадой дарожнай.
І да таго, што маю пры сабе,
У дружбоўкі клічу я ўжо цябе.
31
У тваіх грудзях я чую сэрца жар.
А мой агонь выпроствае магіла.
Чамусці сумны твой я бачу твар.
А сам табе я ўсміхаюсь міла.
Ужо многа я праліў над сябрам слёз,
Схіліўшысь да камення грабавога.
Бязсільна смерть. Мрак смерці не ўнёс
Усяго таго, што ў нас было жывога.
У табе знайшлі апошні свой прытулак
Нам блізкія дружбоўкі і сябры.
Яны кахалі сціпла, доўга, чула
У часы тых мрояў дзіўнай той пары.
І тых усіх у табе знаходжу я.
І ўжо аб тым гамонка тут мая.
32
Калі ўжо ты той дзень перажывеш,
І там мяне прыдбае смерці ранак,
То тут ты да труны маёй прыйдзеш
З патравай смачнай. І ўзыйдзеш на ганак.
І параўнай мяне і маладых.
Мастацтва іх спрытнее удвая.
Але ж ніхто ўжо так не біў пад дых
Тым крытыкам, як даў ім у косці я.
І каб не збіуся я з сваіх шляхоў,
З бягучым векам мог бы я ісці.
Але ж загіну я ў той бойцы слоў,
Бо не магу бязглуздзіцы знясці.
Хай пра каханне брэх вядуць яны.
А мы з табой не ў словы ўлюбяны.
33
Я назіраў, як сонечны ўсход
Ласкае горы позіркам ўлюбёным.
І вось тады я выбраўся ў паход.
І дождж паліў. Ён струмнем біў шалёным.
Не рэдка пазваляе небасхіл
Сланяцца хмарам перад светлым тронам.
І промень ляжа на далонь магіл,
Забыўшыся, што служыць ён каронам.
Так сонейка маё, узыйшоўшы ўраз,
Мяне дарамі шчыра надзяліла.
І я падумаў з ласкай у гэты час,
Што дагарэў мой боль, а з ім і сіла.
І не бурчу на свой я сумны лёс.
А хлеб паліты мроей повен слёз.
34
Мне ранак абяцаў цудоўны дзень.
Без кажуха я свой пакінуў дом.
Але ж прыбег тут пахмурнеўшы цень,
І мне шкада, што я не з кажухом.
А праз часы, прабіўшыся з-за хмар,
Прамень пачаў туліцца ля пляча.
І ён сагрэў тут мне мой сумны твар,
Але ж ісці мне трэба да ўрача.
Мяне не радуе твая туга.
Раскаянне тваё не весяліць.
Сустрэч шкада мне нашых. І нага,
Як і душа, мне ад хады баліць.
І слёз тваіх, жамчужных слёз ручай,
Мне нагадаў мой сум і мой адчай.
35
Ты ж не сумуй, прызнаўшы ўжо віну.
Дзе ружы, там шыпы. І чысты дзень
Перада мной. Адтуль я заглыну
Піцця. А з неба біў ужо прамень.
Мы ўсе з грахом. І я не меньш усіх
Грашу і, каючысь, ўглядаюсь у прастор.
І дораг мне ўсялякі жыцця міг.
Узнагарода ён, і ёнь жа і дакор.
Я абаронцам прыхаджу на суд,
Каб паслужыць варожай старане.
Вятры кахання нам прыносяць цуд.
І ты ляціш з тым ветрам да мяне.
І ўжо звядзеш мяне ты у тугу.
І я падумаў: “Сум перамагу”.
36
Прызнаюсь я, што мы ўдвох з табой
У каханні, як адзіная істота.
Ужо з нас любы не стаў бы сам сабой,
Каб вось не гэта дзіўная турбота.
Хай нас трымае нашых сэрцаў ніць.
Бо у жыцці адзіны лёс у нас.
Калі настане час мне ў глебе гніць,
То да цябе ўжо прыйдзе светлы час.
Як закаваны, я правоў не меў
Цябе пры ўсіх адкрыта узнаваць.
І без цябе я быццам бы знямеў,
І не магу я вольна існаваць.
Ну што ж. І хай. І я цябе люблю.
І ўсё, што я ўбачу, я зцярплю.
37
Як бацьку ўзрадуе на сходзе дзён
Нашчаткаў ўжо ватага маладая,
Вось так і мой душы і сэрца плён
І лашчыць розум мой, і спавядае.
Вялікадушша, знатнасць, прыгажосць,
І востры розум, сіла і здароўе -
Усё гэта так. І толькі маладосць
Шчэ у мяне не легла ў ізгалоўе.
Не бедны я. І статус мой высокі.
І цэп кахання ўецца каля ног.
І ідучы, я паскараю крокі.
Дапамагае мне ў гэтым Бог.
І што табе магу я пажадаць,
Я тараплюся ў думцы перадаць.
38
Няўжо і музе не хапае тэмы,
Калі ты можаш сум ахвяраваць?
Мінуючы завучаныя схемы,
Я не змагу аб тым не гараваць.
А тое, што жыву я без двулічча,
То я табе аб гэтым прапяю.
Так я тваім любуюся абліччам.
І тым забіты прад табой стаю.
Для нас ты будзеш музаю дзесятай.
І дзесяць раз пачуцце ў нас жыве.
А я гатоў кабылай быць заклятай,
Што па рацэ узрушана плыве.
І гіну я, не ведаючы ласкі.
Вось гэткія калісці чуў я казкі.
39
О, як табе хвалу я запяю,
Калі з табой я радасць спавядаю!
І аб табе бясконца я пяю.
І я табе кахання пажадаю.
З таго мы і адзін без аднаго,
Каб мы цанілі воблік цеплыні.
Няма ў мяне ў душы маёй таго,
Што не дала ты мне у тыя дні.
У разлуцы цяжка. І таміць нядуг.
І я выходжу ў гэты цяжкі шлях.
Адначасова ў думцы мы ўдвух.
І шчасця час запесціўся ў вачах.
Растанне сэрцаў абуджае нас.
А мы з табой чакаем стрэчы час.
40
Усе страсці, усе каханні ты вазьмі,
Ад гэтага ты атрымаеш мала.
А ў мяне надзею адымі,
І ты ўбачыш: лепей мне не стала.
“Табе, мой сябра, - гэтак я крычу, -
Я то аддам, чым сэрцу паграджаю.
Я ўсё табе, што маю, варачу.
І ні за што цябе не асуджаю”.
У жабрака ты торбу не бяры.
Не злодзей ён. Ён проста недарэчны.
Усіх часоў яго гнятуць вятры.
То лёс яго. І ён ужо небяспечны.
У цябе ж, дзе зло здаецца мне дабром,
Жыве мой верш пад шчырасці пяром.
41
Бяспечныя агіды тых гадоў,
Што несла ты без важкае прычыны,
Не каштавалі б нават гэтых слоў,
Каб не вялі яны ўжо да канчыны.
Але ж я зноўку, быццам як з пялёнак,
У надзеі каб табе душу адкрыць,
Ужо саблазніў не меньш за дваццаць жонак.
І ўсё душа мая яшчэ гарыць.
Шкада мне толькі траты слоў і сіл.
А ты ж мяне абходзіла старонкай.
Хай я табе ўжо з той пары не міл,
Але ж я тою шчэ дзіўлюся жонкай.
Ты кожнага сваёй красой мані.
А ў гэты час мяне не падмані.
42
Бяды няма, што я адвергнут ёю.
Але ж мне цяжка бачыць, што яна
Бездумна ўжо растрацілась крывёю.
І ў тую трату шчэ і ўлюбяна.
А я хачу прыдумаць апраўданне.
Сябе кахаючы, яе я палюбіў.
Аднойчы я спазніўся на спатканне,
І вось ўжо тым каханне і згубіў.
Але ж, калі пазбегнуць немагчыма
Тых трат ў жыцці, калі ідзеш па ім,
То хай цябе не муціць подых дыма
Там, дзе агонь. Бо там каханне ў ім.
І ведай ты: няма агню без дыма.
Без трат пражыць сумленна немагчыма.
43
Як сплюшчу вочы, бачу я хітрэй.
А адчыніўшы, ужо нішто не бачу.
У горы я і шчыры, і мудрэй.
І многа болей тых багатых значу.
Я бачу лепей у цемры, уначы.
Я цені яснай бачу адраджэнне.
Там бачу я не толькі свет свячы.
Я бачу там яго прыабражэнне.
Было б вялікім шчасцем, каб прамень
Нябачны мне ўзнік і ззяў у вочы.
Усё тое, што не бачыў я ўдзень,
Хацеў бы я ўбачыць у цемры ночы.
Дзень без цябе, як ноч была б мая.
А ноч з табой, была б мне днём удвая.
44
Калі бы марай стала гэта плоць,
О, як бы лёгка у пагрозу лёсу
Я мог яе б жаданнем укалоць,
І тым бы здзвінуў сум свой да адкосу.
І будзь я недзе, у нейкай з тых краін,
І у абшарах гэтых вось зямель,
І нават у боскім радастным раі,
Я бы цябе гукаў сюды адтэль.
Няхай мая душа - шалёны дух,
І мара хай народзіцца ў мазгу,
Кабет я адганяў, як злосных мух,
Бо без цябе нідзе я не магу.
І глеба, на якой я шчыра ўзрос,
О, я табе больш не нясу пагроз!
45
Абодзьве ўжо асновы сатварэння -
Паветра і агонь - ўсяго лягчэй.
А мы з табой узніклі ад гарэння.
І разам нам утульней і ямчэй.
Калі яны, две вольныя стыхіі,
Пасольствамі ўлюбёнасці ляцяць,
Я, як заўжды, як у гады ліхія,
Пішу. І вершы ў сшытку шалясцяць.
Не страціўшы душы і раўнавагі,
Пакуль стыхіі духа і агня
Існуюць, ўжо не жалюсь я адвагі,
І вершамі ратую пламеня.
Сумую я. Не маю раўнавагі.
І кожны час ўсё меньш ў душы адвагі.
46
І вока з сэрцам у вечнай барацьбе.
Яны цябе не могуць падзяліць.
Раўную я цябе ўжо да сябе.
І я гатовы шчыра слёзы ліць.
Клянецца сэрца вернае, што ты
Нябачная для вока дрэмлеш у ім.
І ў той жа час стук сэрца не пусты
Зажжэ агонь. І разаўецца дым.
Каб рассудзіць той недарэчны гул,
Заселі мары ў вагоў суда,
І прасядзелі за размовай стул,
І у графіне ўжо зыйшла вада.
І будуць глупа біцца аб заклад.
А справа так і не ідзе на лад.
47
І сэрца з вокам - тайны дагавор.
Яны друг другу палягчаюць мукі.
І разам з тым нясуць ў душы дакор,
І не пускаюць ледзь што ў справу рукі.
Тваім адабражэннем прыгажосці
Даеш ты сэрцу любавацца ўволю.
І ўсё як быццам не прыходзяць госці.
І ад агіды ўжо цябе я зволю.
Ты ў думках у мяне, як ва плаці.
Ты для мяне ў імгненне ў любое
Ужо здольна быць маёю. І ісці
Ты мусіш. І іду я за табою.
Мой позірк мне малюе свет у сне.
І ўжо таго амаль даволі мне.
48
Старанна ўжо збіраючыся ў шлях,
Бяздзеліцу запёр я пад замок.
І захацелась мне адолець жах.
Але ж я збараніць сябе не змог
Ад той, што больш жыцця мне даражэй,
Дзе нават срэбра - смецце, просты глум.
Узрастаю я, як у дзежцы ад дражджэй,
І маладзею я ад шчырых дум.
“У якім ларцы захована яно, -
Каханне, што імкнецца да душы?”
Так мне гавора ў галаве віно.
Яно мырмочыць: “Ты пішы. Пішы”.
Баюсь цябе згубіць, як той алмаз,
Што не знайду яго я ў гэты час.
49
Той чорны дзень, хай ён міне і нас,
Калі убачыш ты мае агрэхі,
Ты павярні увагу ўжо як раз
Не на мяне, а на жаданняў вехі.
Калі ў натоўпе, у грамадзе людской,
Ты дарыш мне твой погляд чысты, ясны,
Ты не нарушыш гэтым мой спакой,
Парывам сэрца нечаканым, страстным.
У той дзень паможа гору маяму
Свядомасць, што цябе я і не варты.
І я тваю ўвагу не займу
Мінутай нечаканасці ўпартай.
А ледзь мяне пакінеш для турбот,
Як я ў пагоню кінуся без бот.
50
Як цяжка мне ў той шлях ісці з тугі,
І ўжо не бачыць болей а нічога.
І верыць: засталіся там багі.
І я ж убачыў у чыстым небе Бога.
Мой кволы конь стаміўся ад хады,
І ледзь ідзе. Ад смагі памірае.
І спрыт яго ўжо мкнецца да вады.
Бо дзень такі, што ўсё ўжо замірае.
Шпор гаспадарскіх не спужаўся ён.
І толькі ржаннем выказаў укор.
І зноў уздзечкі паўтарыўся звон.
І сонца дыск малюе свой узор.
І думаю я, паглядаўшы ў даль,
Што ўжо і я за ім плятусь амаль.
51
Так я карыў той гонар прада мной
Стамленнага галоднага каня,
Што прашагаў і дзённы цяжкі зной,
І на закаце сонца пламеня.
І будзе не адпушчанным грахом,
Калі дадому так ён павязе.
Не, не паеду я на ім вярхом.
Пайду я пешшу, хай мне павязе.
Жаданне не дагоніць спрытны конь,
Калі яно нясецца перад ім.
І хай гарыць паперадзе агонь.
І хай з трубы ляціць барвовы дым.
О, мілы сябра! Пешшу ты ідзі.
І на мяне ты сумна не глядзі.
52
Як багачу даступна у любое
Імгненне скарбам цешыцца сваім,
Вось гэтак я, пазнаўшы мір журбою,
Ужо ганаруся воблікм тваім.
А святы, вельмі рэдкія ў гаду,
Нясуць з сабой тым большае вяселле,
Чым я, калі у думку пападу,
Да святаў прыкладаўся праз пахмелле.
І хай скрывае час ужо той ларэц,
Што у душы маёй быў драгацэнны.
Яго стварыў, і мне аддаў, Тварэц.
І так сказаў: “Ён вечны і імгненны”.
І млосна мне ад дзіўнага чакання
Ужо з ларцом тымшчырага спаткання.
53
Якою ты стыхіей узрашчон,
Што на цябе адкідвае ўжо цені,
То толькі ў тую ты і пасвячон,
Што мае сэнс сардэчных летуценняў.
Ты уяві Адоніса партрэт.
З табой ён схожы. Слепак той удалы.
І ён праславіць гэты дзіўны свет,
Што і вялізны, і такі вось малы.
Нявінная вясна і цэлы год
Хаваюць воблік унутранны і знешні.
А у Адоніса інакшы паварот.
Грашна ты думкай. Ён на справе грэшны.
Усё, што цудоўна, мы завём сваім.
А што грахоўна, застанецца ім.
54
Цудоўнае цудоўней ў сто разоў,
Увенчаннае шчырасцю бязцэннай.
І я туды імкнуся зноў і зноў.
А розум мой не розум Авіцэнны.
У кветцы хай ўжо звіў гняздо парок.
Сцяблінкі там, і шып, і ліст калючы.
А я і не выходжу за парог.
Не лезу ўвыш, каб не зваліцца з кручы.
Растання кветка сэрца не кране,
Калі яна ўзрасла не ў агародзе,
А недзе там, дзе не было мяне,
За шклом, а не на ласкавай прыродзе.
Калі згасае твой дзявочы зрок,
Ужо на зямлю кладзецца ночы змрок.
55
Замшэлы мармур царственных магілаў
Раней загіне гэтых нашых слоў,
Дзе кожны позірк мае моц і сілу
Ад тых адвечных трапяткіх асноў.
Жыццё і смерць. Усё забярэ вайна.
Мяцеж развее векавыя склепы.
Але, як і заўжды, прыйшла вясна,
І ўжо парвала крыжаў у рэках цэпы.
О, смерць! Ты не заві мяне на дно.
Мне не патрэбна вечная нуда.
Хачу каб былі людзі і віно.
І знікла каб сярод жывых бяда.
Каханне, незгараючы жыві!
І міласць захавай ў маёй крыві.
56
Прачнісь, каханне! Ужо лязо тваё
Хай не ступее ад адвечнай смагі.
І сэрца напаі сабой маё,
І дай ты мне і ласкі, і адвагі.
Маё каханне голад не забіў.
Яно пазнала сум і хваляванне.
Цябе я шчыра доўга так любіў,
Што не было мне ў гэтым даравання.
Каб нам была сустрэча дарага,
Хай акіянам будзе час спаткання.
І хай ідуць ужо ў нагу нага
І сонца, паветрa ўзлёт адрання.
Зімы сцюдзёнай перазрэе час,
І наша шчасце вернецца да нас.
57
Для верных служкаў больш найдаражэй
То гаспадыню бачыць ля дзвярэй.
І я да ганка падыйшоў бліжэй,
Бы барахлом гандлюючы габрэй.
А ў жыцці я не пазнаю суму.
Я стрэлак ход гадзінніка сачу.
І я сцярплю і горкі подых глуму.
І да цябе заўжды ісці хачу.
Не дазваляю марам я раўнівым
Пераступаць заветны той парог.
І я малюся зрокам ўжо імклівым,
І не стаміўся я сярод дарог.
Рабі што хочаш. Я аддаўся зроку.
І ўсё стаю і паглядаю збоку.
58
Ізбаві Бог мяне, пазнаў хто волю,
Каб я аб гэтым слухаў перасуд.
Мне весялей ад шчырасці і болю.
Не аддаю я сум душы на суд.
Заві мяне, калі табе патрэбна,
А да таго я ўсё ў душы сцярплю.
Вальна ты жыць і весела, і згрэбна.
А я цябе аб літасці малю.
Ты аддаешся справе ці забаве.
І гаспадыня ты ўжо для сябе.
А я цябе судзіць ні ў чым не ў праве.
Я давяраю шчырасці ў гульбе.
У час тваіх турбот і асалоды
Я не знайшоў для сэрца ахалоды.
59
Калі няма ў свеце навізны,
А паўтарэнне толькі ёсць былога,
То ўсе мае, мной бачаныя сны,
Нішто. І ў іх сум толькі ад былога.
Хай наша памяць пабяжыць назад.
Хай сотні колаў сонейка малюе.
А я ўсяму, што жджэ нас у свеце, рад.
Мой лёс у шалёным подыху рулюе.
І як пазнаць, што будзе ў тыя дні
З пачуццямі, што грудзь маю калышуць?
Мір непазнальны. Ты яго храні.
І ўсе пачвары ў ім імгненнем дышуць.
І веру я, што ўсё яшчэ жыва
Надзея ў сэрцы, у суме галава.
60
Як рухаецца да мяне прыбой,
Так і радок бягучых ужо хвілін
Вядзе мяне тым рытмам за сабой
У глыбіню цямнеючых былін.
Маленства, быццам узражджонны серп,
Імкнецца ён узрасці да мужных лет.
А сонейка, яно пачуццяў герб,
Узыходзіць і ілье ружовы свет.
Разец вякоў у жыцця на чале
За паласой праводзіць паласу.
А я ўжо з той надзеяй у імгле
Свой крыж кахання да цябе нясу.
І час не засумоціць той стракі,
Што і ўзнясецца ў вырай трапяткі.
61
Віноўна ты ці, што адбітак твой
Не дазваляе сплюшчыць мне расніцаў?
І я не сцішу сэрца галавой,
І варачуся да цябе я з Ніццаў.
Душа твая блукае ў цішыні.
І думкаю маёй яна згарае.
Ты раптам, толькі лёгка памані,
Яна з усмешкай дзіўнай памірае.
О, не каханне мае моц і спрыт,
Каб за мяне ручацца і клясціся!
Табе ісці праз авеню і стрыт.
А мне дарожкай вонкаю плясціся.
Я не магу забыцца сном, пакуль
Нясу ў душы маіх каханняў куль.
62
Любоў мая тваім кіруе вокам.
Яна маю запаланіла плоць.
І дзе магчымасць на зямлі, каб скокам
У гразь і ў бруд яе перамалоць?
Здаецца мне, што роўных у прыгажосці
З табой не сустракаў я нікаго.
Жаданыя мне дарагія госці
Туляцца ля парога тваяго.
Ледзь мілы твар твой шчырасць раптам кіне,
Як засумую я ад нічаго.
Але ж мяне ён, гэты жах, не міне.
Ён даражэй мне ў свеце усяго.
Сябе, мой сябра, я ўзмацніў табою.
Цябе, мой сябра, я гукаў з мальбою.
63
Пра чорны дзень, калі мая журба,
Як і цяпер, пазнае глум і страты,
Я расскажу. Бо з сэрцам барацьба,
То гэта ж толькі і туга, і траты.
Калі да края ночы дабяжыць,
Прайшоўшы неба, пеклае свяціла,
Як ноч насустрач гонкая бяжыць,
І ў ёй не меньш, чым у дні ўзышоўшым, сіла.
На чорны дзень ты зброю загатуй,
Каб ваяваць са смерцю і забвеннем.
І ад канчыны тым сябе ратуй,
Што абладае ясным разуменнем.
Як у бойцы той, ты ганарысь стракою.
І пацячэ надзеі час ракою.
64
Мы бачылі як подыхам рукі
Зрывае вопратку, што гэты носіць час.
І так вось пралятаюць ўжо вякі,
Кранаючы ледзь-ледзь сабою нас.
Як крок за крокам сумны ўладар
Захоплівае суш і мора хвалі,
Так і маіх жаданняў гаспадар
Кладзецца у маіх імкненняў далі.
І пралятае дзён калаварот.
І каралеўствы мкнуцца да распаду.
І ў роздуму стаю я ля варот,
Ці ужо туды іду, да вадаспаду.
Каханне - смерць, калі яно не ўдвух.
Дзе сцелюць жорстка, там не грэе пух.
65
Калі ўжо медзь, граніт, зямля і мора
Не ўстаялі, як прайшлі вякі,
То і жыццё, і радасць ў ім, і гора,
Не вечныя. І лёс тут трапяткі.
Як захаваць мне подых ружы белай,
Калі асада цяжкая часоў
Ужо знішчае ўсё, што думкай смелай
Жыло між гор, прастораў і лясоў?
О, думка горкая! Ты бачыш дзе, якое
Для прыгажосці сховішча знайсці!
Я пазнаю нятленнае ў спакоі.
І вось туды імкнуся я ісці.
Надзея ёсць. І светлы воблік мілы
У гэтых вершах памнажае сілы.
66
Заву я смерць. Я бачыць не магу,
Як гонар утварыўся ў папрашайку.
А радасці падставілі нагу.
І ўсе пачвары сабраліся ў шайку.
І несумленны пішуць дагавор,
Каб падмануць даверлівасць і ласку.
І гэты, тых пачвараў прыгавор,
У душы маёй вытраўлівае казку.
А прастадушша глупасцю слыве.
А глупасць апранулася ў прарока.
І там, дзе хоча, радастна жыве,
Ліслівае прышчурваючы вока.
Усё мерзка у свеце тут і навакол.
Хоць ты цяшы сабе на выі кол.
67
Спытай, чаму ён ў ганьбе той жыве?
Каб паслужыць бясчэсцю апраўданнем?
Спытай, чаму ён сябра не заве?
Каб ужо глыбее лашчыцца з жаданнем?
Чаму мастацтва мёртвыя сады
Кладуць на твар яго сумотаў цені,
Калі і так сядзіць ён ля вады,
І ў жаданнях лашчыць летуценні?
Чаму захоўвае яго прырода ледзь,
Калі яна амаль ужо без сілаў?
Цаніць любоў, і з ёй сяброўства мець,
Чаму ён так жадае да магілаў?
Затым, відаць, каб ведаў гэты свет,
Што ён выдатны між людзей паэт.
68
Ужо твар яго - адно з адабражэнняў
Тых дзён, калі на свеце прыгажосць
Не ведала ні горкіх паражэнняў,
І ні ўзраджала ў нечых тварах злосць.
Калі ніхто ў кладбішчанскай аградзе
Не спакушаўся на пакой і ціш,
І ва ўрачыстым тых часоў парадзе
Не гаварыў: “О, ты куды ляціш?”.
І твар твой быў прыветлівы і сціплы.
Паддзельных фарбаў ён тады не меў.
І голас твой быў ў радасці не хрыплы.
І з болю тваяго ён не нямеў.
Ты паглядзі ў сусвет у параўнанні,
І ўсе твае закончацца пытанні.
69
Ва ўзнешнім тым, што часам трэпле нэрвы,
Няма нічога, што б я мог паправіць.
І невялікі праляцеў ўжо тэрмін
З тых дзён, дзе мы шчэ не маглі лукавіць.
За знешні воблік тыя ўзнагароды.
І голас тых вось суддяў непадкупных
Шчэ доўга будуць турбаваць народы
У рашэннях скорых, жорсткіх, савакупных.
Маўчыць тваёй душы аб тым агонь.
А у люстэрцы ўсе твае надзеі.
І ў свеце радасць, гэтых вершаў гонь.
І толькі ў ёй той светлы час ірдзее.
Твой дзіўны сад запушчан адтаго,
Што ты не цэніш шчырасці яго.
70
То, што цябе браняць - не твой парок.
Прыгожае падверглі асуджэнню.
Хлусня пароку тых часоў урок.
А ўзнагарода ласка абуджэнню.
Ты, прыгажуня, шчырасцю і здзекай
Шчэ даражэй у тым ацаняна.
І не пазбегнеш ты хлусні адвеку,
Бо сціплая ты, як твая віна.
Ці збегла ты засад юначых дзён,
Ці нападаўшы быў паборан сам?
Ты памятаеш жар душы і плён
Бягучых ценню лёгкай па лясам?
Без той дзівоснай цені на чале
І Санча Панса не засне ў сядле.
71
Ты засумуй, калі памрэ паэт.
А звон бліжэйшы, льецца што з царквы,
Нам агласіць, што ён пакінуў свет,
І ўсё ж застаўся назаўжды жывы.
Перачытай той сшытак, дзе сонет
Яго маўчыць. І мрояў не шкадуй.
Памёр паэт. І ён пакінуў свет.
А ты аб гэтым доўга не сумуй.
Я не хачу, каб рэха гэтых строк
Мяне пранізвала тугою зноў.
Хай па тваёй душы праходзіць ток
Яго пяшчотных і ласкавых слоў.
Я не хачу, каб ты сваёй тугой
Не дачакалася пары благой.
72
І каб цябе не змог заставіць свет
Апавядаць, што у ім ты пакахала,
Я раскажу ўсё сам. Бо я паэт.
Я раскажу, што потым з намі стала.
Не шмат ты знойдзеш добрага ў былым,
Перабіраючы той даўні час.
І часам там я злосным быў прытым.
Але ж кахаў я ў шчырасці як раз.
Каб радасці ўжо той не запятнаць
Няўмольным успамінам ні аб чым,
Павінен я дакладна тое знаць,
Была ці ты там гонарам маім.
Ці доўга мне тут прыйдзецца чакаць,
Ці трэба будзе сэрцу патакаць.
73
Пару ці ты прыпомніш тую ў сне,
Калі адзін-другі барвовы ліст
Ляцеў адтуль, каб і паведаць мне,
Што я, як ён, па думцы фаталіст?
І ты ўжо ўбачыш той вячэрні час,
Дзе сумаваў я, гледзячы ў закат.
І думаў я, што вось цяпер як раз
Асвеціць нас вячэрніх зор мускат.
І зноў мы бачым бляск таго агня,
Што гасне ў пеляне ідучых дзён.
І зноў мы раздуваем пламеня,
Каб і падоўжыць гэты дзіўны сон.
І не мінуць нас плёткі і свінец.
І бачыш ты, што блізіцца канец.
74
Калі мяне адправяць пад арэшт
Без выкупа, залога і адсрочкі,
То вось тады амаль ты не памрэш,
Пачуўшы тыя тых загадаў строчкі.
І засумуеш ты над сшыткам тым.
І тое ў ім ты знойдзеш скарбам вечным,
Что у жыцці ні водны дзень пустым
Я не пазнаў. І быў я чалавечным.
З табой усё, што лепшага ў нас,
Ужо застанецца за стракой бягучай.
І ажыве і наш шчаслівы час
Парой ласкавай і парой балючай.
Як чарапкі ад тога гладыша,
Не разляціцца хай мая душа.
75
У смагу піў я з подыхі травы.
І еў зямлю, як хлеба лусту з салам.
І ўзнікаў там вобраз той жывы.
Але ж ўсяго таго было мне мала.
“Шчаслівы ён у бадзрасці і ў сне,
Пужаючыся крокаў за сцяною”.
Так час парой шапоча ціха мне
З маёю недарэчнаю віною.
А я смакую радасць на піру,
Ад смагі адарваць не ў сіле вуснаў.
І нешта аб бягучым гавару.
І вочы тут мае у бляску тлустым.
У незвычайным бегу спрытных дзён
Было маіх каханняў міліён.
76
Ужо мой верш не свеціць навізной,
І не шуміць аб стрэчах нечаканых,
Не адраджае знойны жар вясной,
Няма і асалодаў у ім жаданных.
Я паўтараю нешта зноў і зноў.
І ў вопратцы старой хаджу я зноўку.
І ўзраджаю сэнс памершых слоў,
Бы на сябе я апрануў абноўку.
Усё гэта адтаго, што з рэшты я
Рашаю ўсё адну і ту ж задачу.
Бы я з табой сяджу ля ручая.
І быццам я аб чымсці горка плачу.
Усё тое ж сонца ходзіць надамной.
А я як быццам у ласцы не зямной.
77
І сівізна нам праз люстэрка кажа,
Што ўжо няма тых залатых хвілін,
Калі бліны мы тлуста здорам мажам,
І слухаем, прытым, хлусню былін.
Па рысах тых маршчынаў у шкле праўдзівым
Мы і падводзім тым утратам лік.
І сэрцам ад кахання шалудзівым
Апошні выдаём адчаю крык.
І я пяшчотна бегаю стракою
Па ўсім, што памяць хоча атрымаць.
І ўсё пішу дрыжачаю рукою,
Каб тонус жыцця ўвыш прыпадымаць.
Як часта намі знойдзенныя строкі
Нас не збліжаюць, як ля рэчкі крокі.
78
Цябе я музай называў сваёю
Так часта, што цяпер наперабой
Тваі сяброўкі, саблазніўшысь ёю,
Пазнаць таропяцца ці добры мой габой.
А вочы бачыць сэрца навучылі,
Як здрада ўжо пытаецца ўзляцець.
І твой адказ сяброўкі палучылі,
І больш таго, задумалісь хацець.
І ўсё ж я ганаруся прынашэннем.
І ўжо такія крылы мне даны.
З падругамі звязаўшыся рашэннем,
Я не ўбачыў тут ніч’ёй віны.
Паэзія - у табе свае імгненні.
І толькі ты узрадуеш імкненні.
79
Калі адзін знаходзіў я вытокі
Паэзіі ў табе, блістаў мой верш.
І я пісаў даверлівыя строкі,
Як да цябе даходзіў я ўжо перш.
Але ж я ведаў вершаў тых бяссілле.
І ўсё, што мог я аб табе сказаць,
Я гаварыў. І распласталась крылле,
Каб мне той шлях з істотаю звязаць.
“Ён славіць дабрадзецель, сэнс і слова,
Што ўзяў я ў павядзення тваяго”.
Вось што я ўспамінаю ўжо з былога,
Лішыўшыся прыбытку сваяго.
Бажыцца не павінен той, хто плаціць.
Рубцоў на сэрцы ён і так патраціць.
80
Мне здраджваюць і голас мой, і верш,
Калі я думаю, што я пясняр.
Перад любоўю наперш ужо паперш
Свой агаляю розум я і твар.
Вось гэтак вольны акіян шырокі,
Што з караблём магутным ўжо не квёл,
Імкнецца цераз некія вытокі.
І за сабой мяне ён у ноч увёл.
Душы маёй ён дораг, сэрцу міл.
І затрымацца, не пайсці на дно,
Ён мне паможа. Гляну ў небасхіл,
І там жыцця мне свеціцца вакно.
Не знаю я, куды я дабягу,
Але ж я цяжкі час перамагу.
81
Ці прыдзецца табе ўжо пахаваць
Мяне ў зямлю, не знаю, друг мой мілы.
Але ж друг друга трэба шанаваць
Да тога, як не дойдзеш да магілы.
Ты маеш сэнс, і маеш прыгажосць.
А ад мяне нішто не застанецца.
Ты душу аддаеш. І маладосць
Да старасці з ўсмешкаю імкнецца.
Твой помнік гэта мой сумотны верш.
Хто нарадзіўся, ён яго пачуе.
І у пакутах новых шчасця перш
Ён аб каханні часам засумуе.
Мы будзем жыць. Загіне толькі прах.
А думкі нашы ўскружацца ў вірах.
82
Не заручон ты з музаю маёй.
Але ж парой у табе той музы чын.
І дзіўны позірк шчырасці тваёй
Церез вякі імкнецца без прычын.
Твой розум здатны дзіўнай глыбіні.
І стан твой тонкі, і твая хада
Такой дзіцячай вечнай чысціні,
Як ў сінім моры спрытная вада.
Я уступаць сапернікам гатоў
Прыарытэт лірычнай засцярогі.
Але ж не дам я спрыту брыдкіх слоў
Прычынай стаць, каб узрасталі рогі.
Пасулам фарбы вабяць да сябе.
А я палітру аднясу табе.
83
Я верыў, што прыгожасці тваёй
Паддзельных фарбаў ні на гран не трэба.
І вось я бачу ў шчырасці сваёй
Падобная не да цябе патрэба.
Вось адтаго маўклівасці пячатка
На вусны мне руплівая кладзецца,
Што не магу пачаць жыццё спачатку
І без падману, дзе мой лёс крадзецца.
І не лічы ты ўжо грахом смяротным
Маёй улюбёнасці звычайную нямоту.
Ці пехатой іду я ўжо ахвотна,
Ці еду, то нясу сваю турботу.
Што ў поглядзе заўжды гарыць тваім,
Ужо адаб’ецца шчырым днём маім.
84
Дзе тыя словы шчырыя, што значаць
Усё ў свеце, там і будзеш ты.
І тое, што ўжо пра цябе судачаць,
Не мае ў сціплым сэрцы пекнаты.
Ілжывы верш, які ўжо не прыбавіць
Віноўніку тых вызначальных слоў,
Ён і ілжэ, і сам сябе аславіць
Тым, што не праўду кажа зноў і зноў.
Перасказаць, што сказана прыродай,
То сатварыць праўдзівы твой партрэт.
Таксама я аблашчаны свабодай
За погляд твой аддаў бы ўвесь сусвет.
А галасы, што льсцівы для прыкрасу,
Забудуцца. Яны гучаць да часу.
85
Мае глухія музы безгалосы.
Між тым паэты лоўкаю рукой
Напішуць тое, што твой твар бялёсы,
І не было што жонкі больш такой.
А для мяне ты ўсіх вышэй заяў.
І я, як малаграматны дзячок,
Такой цябе цудоўнай васпрыяў,
Што не запомніў ні вачэй, ні шчок.
Я гаварыў: “Канешне!.. Так і ёсць!”
Калі паэты той чыталі верш.
І для мяне ільсцівасць, спрыт і злосць
Тых вершаў не змаглі ісці паперш.
І хай цябе ўжо хваляць песняры.
А ты хвалу са сціпласцю бяры.
86
Да пабачэння! Затрымаць не смею.
І прыгажосць я ацаню тваю.
Я ублажаць каханне не умею.
Я пра яго ў вершах прапяю.
Як падарункам, я дзіўлюсь любоўю.
Заслугамі я не купіў яе.
Да тваяго прынік я ізгалоўя,
Дзе шчырасць з ласкай да мяне твае.
Ты дапушчала ўжо мяне да кладу.
А ты ж была з другім у тыя дні!
І я пісаў тваіх выгод балладу,
Што не згарэла ў дзіўнай глыбіні.
Я шчасце меў. І ў пёклым сэрцы жжэнне.
І вось ітог. Рассвет і прабуджэнне.
87
Калі ўжо верш, магутны шум вятроў,
Узносіцца у пагоні за табою,
То адчаго там многа лішніх слоў
Я чую. І напоўнен я журбою.
Ці ўжо руку, якою я пісаў,
Вёў некі дух, што і не мае цела?
Ці на паперку ён перапісаў
Усё тое, што ўзрушана ўзляцело?
О, не! Не ён! Не мой сяброўскі дух,
Начны саветчык, дзіўны, безцялесны,
Мне невядомы паднябесны слух,
Наперснік мой, не ён жыхар ужо месны.
Тым вершам не крануў тваіх я вуснаў.
І адтаго мне сумна. Нават грусна.
88
Калі захочаш, ужо тады мяне
Прыдай насмешцы і прыдай ганенню.
Нішто за горш не будзе ў свеце мне,
Чым не патрэбнае табе імгненне.
Выдатна ведаючы кожны твой парок,
Я расказаць магу такую з’яву,
Дзе на распуцці некалькіх дарог
Стаяў і я, гатуючы заяву.
Я з ласкаю і ў лёсе, і ў гульбе.
А ў барацьбе цярплю я няудачу.
Але ж, увесь аддаўшыся табе,
Па выі я дачасу не заплачу.
Сябе ахвяраваць ў неправаце,
Ужо значыць аддавацца дабраце
89
Мы аб’ядналі разам две душы.
І тым і вызвана вось гэта змена.
Скажы? Ці нават лепей напішы.
І упаду я прад табой ў калена.
Не знойдзеш ты такіх агідных слоў,
Каб апраўдаць той момант ахладжэння.
Не знаю я яшчэ кашмарней сноў,
Але ж не знаю я цяжэй і прабуджэння.
Ці буду я аб тым успамінаць?
Ці скіну здраду з сэрца, як пальчаткі?
Калі ўжо не змагу цябе я знаць,
І радаваць, што ёсць у нас нашчаткі.
З самім сабой я буду ў барацьбе.
А людзі не забадуць пра цябе.
90
Ужо як мяне разлюбіш, так цяпер.
Калі ўвесь свет са мою ў разладзе.
Але ж і ты таму сама не вер,
Што ў чымсці ты ад гэтага ў накладзе.
І сум мне мой дазволь і мне нясці.
Не нанасі удар ты з той засады.
Не дазваляй і плётак тых плясці,
Разладу дзе у зайздрасці ўсе рады.
Пакінь мяне, але ж не ў гэты час.
Бо я ад здрады целам паслабею.
Ці я ўглублюся ўжо ў тугу, дзе нас
Пагубіць час? І ў шчэнт я адубею.
Няма няўзгод. А ёсць адна бяда.
Ну што ж. Чакаем Страшнага суда.
91
Хто хваліцца радством сваім са знаццю,
Хто вопраткай, бліскучым галуном.
А я не ў сілах ганарыцца стаццю,
Бо я слыву і слабым, і лгуном.
Ёсць у людзей усялякія прыстрасці.
Але ж мілей мне з гэтага адно -
Прыстрасце запылаць душой ад шчасця.
Каму ж хутчэй дастанецца яно?
Тваё каханне даражэе хлеба
І ганарлівей трона каралей.
Падачак мне тваіх ужо не трэба.
Мне жаласці даверлівасць мілей.
Ты можаш ўсё адняць. Усё, што я маю.
І адтаго я меньш не атрымаю.
92
Ты ад мяене не можаш усклізнуць.
Маёй ты будзеш да апошніх дзён.
Мне без цябе да рання не заснуць.
Ты ўсіх бліжэй. У табе і сэнс, і плён.
Навошта мне другой чакаць бяды,
Калі мне смерцю гэта паграджае.
І я наказан буду назаўжды,
Калі мой розум сэнс папераджае.
Не сцерагуся я ўжо новых змен.
Твая мне змена - бессардэчны нож.
Я не баюся ў жыцці перамен.
Хлусні баюся я людской. І што ж?
Няма нічога ў свеце без пятна.
І хто там пойме, у чым тут ч’я віна!
93
Што ж, буду жыць я. І прыму ўмовай,
Што ты змянілась, стаўшы ўжо другой.
Тваіх мне слоў асноваю здаровай
Ідзе зара і сонейка дугой.
І вочы мне гатуюць перамену.
Я не трымаю на душы вражды.
І справа тут у тым, што бачу змену
Між намі я. І ў тым няма бяды.
Відаць, то даспадобы верхнім сілам.
Ілгуць твае і вусны, і намер.
І я табе, як і раней, не мілы.
Табе не люб, відаць, і мой памер.
Быў яблык той цудоўным. І да дрэва
Ужо і прыйшла ў той час з Адамам Ева.
94
Хто злосць мінуе, зла не робіць ён.
Не ўкарыстоўвае ён гэтай моцнай ўлады.
І ён любоўю шчырай паланён.
І мы яго каханню вельмі рады.
Таму даруе неба благадаць
Свае дары і шчодра, і без жалю.
Хто не баіцца сам сябе аддаць,
Той атрымае ўзнагароду: кралю.
Малюе лета лепшых лозаў цвець.
А луг, падыйдзе тэрмін, то завяне.
Так і каханне трэба ў сэрцы мець.
Яно надзеяй праз вакенца гляне.
Чартапалох кахання ўсё ж мілей
І пёклых ружаў, і жывых лілей.
95
Ты упрыгожваеш учынак свой.
І, як у садзе сціплы чарвячок
Карэнні точыць, так і гонар твой
Ужо адаб’ецца ззяннем шчырых шчок.
Гамонка ў хаты плёткі панясла,
Дагадкі дабаўляючы той тэме.
А ты без мэты сэрцам весяла.
І не турбуешся аб той праблеме.
У які велікалепнейшы палац
Перасяліўся тых грахоў прыют!
І ўжо сядзіць, заняўшы цэлы плац,
Той грэх. І прыбаўляе нам пакут.
У пароку прыгажосць не зберажэш,
Хоць ты яго сырым, хоць з шкваркай еш.
96
Каго асудзіць гонар дзіўны твой?
Каго прывабіць поспех той юначы?
І хто тут акунуўся з галавой
У думку, той паступіць ці іначай?
Алмаз паддзельны ў персцяньку цара
Становіцца алмазам дарагім.
А ўзлёт душы, як тая ўжо гара,
Існуе чымсці дзіўным, не благім.
Як многа воўк зарэзаў бы авечак,
Каб апрануў ён на сябе руно.
Як многа ён забіў бы іх ля рэчак,
Каб ужо збылося у жыцці яно.
Астанавіся! Я цябе люблю!
І без цябе я і ўначы не сплю.
97
Здаецца мне, што ўжо прыйшла зіма,
Калі цябе не бачыў я адрання.
І ты прыходзіш да мяне сама,
Ускалыхваючы зноў узлёт кахання.
За гэты час і лета працякло.
І падыйшлі ўжо восені правы.
І на душы мне робіцца святло.
І больш няма мне болю галавы.
Здавалася, што кветкі ўсёй зямлі
З іх нараджэння мкнуцца ў міражы.
А ветры хмары ў неба ўзнялі,
І мараць аб лютуючым дажджы.
І чую я халодны ў рэчцы свіст.
І паляцеў пажоўклы з клёнаў ліст.
98
Нас разлучае красавік бягучы.
Усё прыглушае подыхам сваім.
А я стаю. І на душы балюча.
І я ўстрывожан роздумам маім.
На шум лістоў, на восеньскіе краскі
Я адзываўся шчырасцю душы.
І дарагі былі дзявочы ласкі,
Што меў я з ёю ў вечары, ў цішы.
І ўскалыхнулісь чашы тых лілеяў.
Памаладзелі ад жаданняў твары.
А ты ўсяго мне ў гэты час мілее.
І заспявалі ў сціплым сэрцы мары.
Зыйшла зіма. І зніклі сцюж асновы.
Усё ажыло. І лес і сад вясновы.
99
Фіялцы ранняй кінуў я папрок.
Ліслівая нясе свой пах салодкі.
А ў ім блукае радасці сурок,
І ходзіць недзе тут, ля акалоткі.
А у лілеяў пах тваёй рукі.
І цёплы голас ў почках майорана.
І колер неба горкла трапяткі.
І боль ізноў у сэрцы ветэрана.
І подых ружы белай, быццам снег.
Чырвонай ружай лашчыцца світанне.
І ў каранях ласкавасць пёклых нег,
Што ў сабе нясуць агонь кахання.
Якіх ўжо цудаў ў свеце тым няма!..
І там душы і роздуму турма.
100
Дзе муза? Што маўчаць ў ёй тыя вусны?
Аб чым маўчаць? Хто іх натхніў у палёт?
Душа, як блін, што здорам змазан тлуста.
А ўжо свабода - гэта вечны ўзлёт.
Ты жвавая ў той міг дзеля таго,
Хто зможа ацаніць тваю гульню.
У свеце тым нам млосна адтаго,
Што ўжо свірэль запела ля агню.
Углядзіся ў дзіўны вобраз вечных рыс.
І знойдзеш ты там воблік цеплыні.
І ты заўважыш радасці абрыс
У аб’яццях тых пачуццяў глыбіні.
Пакуль не позна, у свет ты ласку лій.
І пачакай таго, хто шчэ нічый.
101
О, спёка вечнай музы! Адчаго,
Адвергнуўшы святую чысціню,
Ты ўжо не бачыш болей нічаго,
І нават не імкнешся да агню?
А, мабыць, тут ты скажаш мне ў адказ,
Што прыгажосць не трэба фарбаваць?
А як жа кветка, ці аб кветццы сказ?
Ці нам аб іх тут трэба забываць?
Ці ж тут патрэбна чуццям тым хвала?
А ты ні слоў, ні фарбаў не шкадуй.
І ўжо душа мая ў тваёй жыла.
І ты вось тут аб іншым не бядуй
І чымсці не кранутым у нашы дні
Ты воблік гэты ў сэрца прыгані.
102
Люблю - ўжо рэдка гавару аб тым.
Люблю мацней не дзеля злога вока.
У натоўп не мкнуся з гонарам пустым.
І ў вольнасць радасці мне верыцца глыбока.
Цябе стракаў я песняй і прыветам,
Калі любоў была жыва між нас.
Дзеля натоўпу я лічусь паэтам.
Але ж цябе кахаю кожны час.
Ноч нам нясе ўпрыгожанасць сваю.
Яна сваім прыкметна ізліяннем.
І я табе з ахвотай аддаю
Пяшчоту і любоў тым дзіўным раннем.
І шчырасцю я роўны салаўю.
І гэтак я і ранак застаю.
103
У беднай музы фарбаў больш няма.
А што за слава адкрывалась ёй!
І ты маўчыш ад гэтага сама
Са ўсёй непаграшымасцю сваёй.
Вось адчаго пісаць я перастаў.
І я гляджу на адраджэнне ў шкле.
І там я бачу шэраг дзіўных спраў,
І заўважаю чысты свет у імгле.
Усё мне бачыць цераз неба гладзь
Не аддадуць палітра і разец.
І трэба ці дарогу усцілаць
Шыпамі, каб уславіць абразец?
І ўжо таму нам спрэчак тых не трэба,
Што ў спрэчках мы ўжо і не бачым неба.
104
Ты не змянілася і ў мітусні гадоў.
Такой жа ты была пры першай стрэчы.
Цябе я бачыў ў квецце тых садоў.
І гаварыў ласкавыя я рэчы.
Тры дзіўныя вясны змянялі змрок
На сочны плод і лісце агнявое.
І даў я там сабе ужо зарок,
Што не згублю я ўсё, што тут жывое.
На цыферблаце, што віруе час,
Над кожнай лічбай стрэлка залатая.
Яна злучыла з тым імгненнем нас,
Мінутай сціплай ў вечнасць адлятая.
І ўжо каб тут заката не мінуць,
Паперш ў світанне трэба зазірнуць.
105
Язычнікам мяне ты не заві.
Не называй кумірам бажаство.
А старажытны жар у маёй крыві,
Ты зберажы. У ім і хараство.
Каханне ўсё дужэе з кожным днём.
І пастаянству прысвяціў я верш.
І вось аб ім мы тут пяём,
Агонь жаданняў песціў я паперш.
“Цудоўны, верны, добры” - словы вось,
Што я цвярджу на тысячу ладоў.
Але ж жыццё, як тая ў горле косць,
І ўсё нясе нас праз гушчар гадоў.
Дабро, краса і вернасць урозь жылі.
І не шчаслівымі яны ў той час былі.
106
Калі чытаю ў світку тых гадоў
Аб палымняных вуснах безгалосных,
Іначай успрымаю енкі ўдоў,
Чакаючых каханняў тых дзівосных.
Стагодзямі хароняцца яны,
І мараць аб жаданні ў сховах ночы.
Заві яго ўжо ты аж да вясны,
Ісці сюды яно да нас не хоча.
У кожным вершы, у лёсу панараме
Ты хочаш хараство прадугадаць,
Як у звычайнай аб каханні драме.
І душу ўсю ты мусіш ёй аддаць.
А мне, каму ты бліжніх усіх бліжэй,
Ты і жывее, ты і даражэй.
107
Ні асабісты страх, ні той укор
Усяго сусвету, што глядзіць прылежна,
Ні гонар мой, ні вецер шпаркі з гор, -
Усё ў гэтым разе ўраз і непазбежна.
І як зацьменне, што нясе луна
Тым ілгунам сваёй душой ілжывым,
Вось так і ты мне ў думках аддана
Не ў якасці пагрозы ці нажывы.
Разлукай жыцце паграджае нам.
Хай я памру. Але ж я зноўку ўстану.
Я давяраю не гаварунам.
І рухацца ў свет не перастану.
І ў гэтых словах ты перажывеш
Жыццё сусвету і яго рубеж.
108
Што можа мозг паперы перадаць?
Што новага да гэтых слоў прыбавіць?
Што можа розум шчырасці аддаць,
Каб ад пакут ўжо і мяне пазбавіць?
Не многае, мой сябра. Мой прывет
Ён як малітву сэрца слова ў слова
Перадае. І спавядае свет
Аб тым, што пад луной усё не нова.
Бяссмертнае каханне пражыве
Усе вякі і вернецца дугою
Да думкі той, што да нябёс заве
Істотаю, але ж зусім другою.
І там, дзе мае гэта здань правы,
Там і пачуцці нашы шчэ жывы.
109
Мяне не верным другам не заві.
Як мог я ізмяніць, ці ізмяніцца.
Бо здрада не жыве ў маёй крыві,
І вуснамі да вуснаў не туліцца.
Ты мой суддзя, што лёс мне дараваў.
І гэта я падцверджваў многакратна.
Я кожны вечар да цябе бываў.
І нам з табой заўжды было выдатга.
І хай грахі маю зпалілі кроў,
І не дайшоў я да апошняй грані,
Але ж жыве яшчэ між нас любоў,
І сэрцы ажываюць ў дзіўнай рані.
Што без цябе і ежа, і піццё.
Цябе няма, то гэта не жыццё.
110
Так, гэта праўда! Дзе ўжо я не быў!
Прад кім шута не корчыў плашчаднога.
Але цябе нідзе я не забыў.
І дома не забыў я ўжо раднога.
Так, гэта праўда. Праўдзе не ў дакор
Я не хадзіў сваіх жаданняў міма.
Мне не гучала рэха з дальніх гор
Аб тым, што мары дагараць без дыма.
Усё закончана. Не паўтарыцца зноў.
Шукаць таго - варочацца у страсці.
А я цаню адзіную любоў
Маю з табой. І я не рвусь на часці.
Там, ля нябёс, ты нам прыют шукай.
І без кахання ў свеце не блукай.
111
Ты не хлусіў, мой лёс ты не змяніў.
Віноўніка ўсіх нядобрых дзеяў.
І разам з тым ад глуму хараніў
Каханне ты і шчырасць, і надзею.
Фарбоўшчык не хавае рамясло.
Так і маё праклятае заняцце
Мяне кудысці ў пекла занясло,
Каб ўжо не змыць з маёй душы пракляцце.
І згодзен я без ропата пазнаць
Пагоркласць лекаў, дзіўныя карэнні,
Каб памагло яно з табой нам стаць
У гонары жыцця і прымірэння.
Не жалем вось тваім, дзе не вясёла,
А ўжо каханнем, хай замкнецца кола.
112
Мой сябра! І любоў, і дабрыня
Твае звялі з душы маёй пракляцці.
І я хаджу шчаслівы адрання,
І зноўкя плыву ў твае аб’яцці.
Ці пахвала твая, ці твой дакор
Мне і дарадай сталі, і папрокам.
Яны ляцяць з тых небяспечных гор
З маёю марай, што не сцішыць крокам.
У якую бездань жах я заштурхнуў,
І не баюся гадаў я і змеяў.
І ў тайне я той млоснасці глынуў,
І сэнс яе, і спёк я разумею.
Я чую сэрца друга маяго.
І не дзялю ні з кім я ўжо яго.
113
З часоў разлукі ты ў душы маёй.
А тая, аб якой я не вяду
Размовы, дзе я час праводзіў з ёй,
Бы кінулася раптам у ваду.
Ні сэрцу і не думцы погляд твой
Не можa даць таго, што бачыць зрок.
І у душы ўжо узрушанай маёй
Двух прыгажосцяў мне пішчыць сурок.
Цудоўны ці уродлівы прадмет
У тваё падоб’е выпраставаў свет.
І ў ім я бачу тысячы адмет
Тых, што ўспрымае розумам паэт.
Табой напоўнен я, табой узрушан.
І гэтым сумам рухацца прымушан.
114
Няўжо кахання я нясу вянец?
І як манах, я святасцю напоўнен.
Ці гонару прыйшоў ужо канец?
Ці я ліслівай шчырасцю падлоўнен?
Ці з чудзішч тых, з бязформенных тых дзіў,
Грэх Херувімам светлым прадстае?
Не, я жыву, як быццам свет праўдзіў.
І прыклад нам прырода падае.
Загадка першая ў прыродзе - водар.
І я яго ад ранніх год люблю.
На мейсцы ўжо другім то будзе гонар.
І быць яго шчэ спрытным я малю.
І так усё. І ўсё іскупіць грэх.
І разгрызу я сумны той арэх.
115
О, як ілгу я! Я табе казаў,
Што нічаго не можа быць цаннее,
Чым тое, что з табой я лёс звязаў.
І адтаго і сэрцу ўжо бальнее.
Я акалічнасцяў убачыў міліён,
Што ў душу лезуць кожнае імгненне.
Душы я стогн пачуў. І гэта ён.
І з ім чакаў я новага натхнення.
Недавяраю я парою лёсу.
Не веру часу, што з табой пражыў.
Я бачу птушку ў небе безгалосу.
А я ж яе натхненнем даражыў!
Любоў дзіця. Я быў яе тыранам.
А стаў я з часам сумнымі ветэранам.
116
Памехай быць двух сэрцаў цеплыні
Я не хачу. У іх збылася змена.
О, сэрца! І мяне ты ізмяні.
Ідзе гульня. І прад табою сцэна.
Каханне гэта быццам той маяк,
Нямеркнучы, што маніць і дурманіць.
Ты ўжо схаваўся ў цемры абы як,
А ён заве, прываблівае, маніць.
Любоў не лялька, што ў тваёй руцэ,
І да часоў шчэ не згубіла кошту.
Яна і не цыбулька ў селядцэ.
Яна ў сабе нясе надзеяў пошту.
Ну, а калі хлусіць мой гэты верш?
Ну что ж, тут кожны сам сабе паперш.
117
Скажы, што я не ведаю прычын,
Дзе нас з табою могуць разлучыць.
Канешне, многа ў свеце ёсць мужчын,
Што мкнуцца дар табе ўжо свой уручыць.
І кошт пазнаў я і тваім часам,
Што ты даруеш мне і без папрокаў.
І вось табе я аддаваўся сам
Да рання ад вячэрніх ціхіх змрокаў.
Усю недарэчнасць вольнасці тваёй
Ты пакладзі з маёю ласкай збоку.
Яе ты не адрозніш ад маёй.
І ўжо не будзе паміж нас папроку.
Віновен я, ці ўжо віноўна ты,
Усё то змялее ў ласцы пекнаты.
118
Дзеля жадання, не дзеля пакутаў,
Мы вызываем горкі смак у роце.
І гінем ад прагорклых мы атрутаў
У час блукання і на павароце.
Вось гэтак і у шчырасці кахання
Я ў сумных думках дабрыню знаходжу.
І вось у садзе, у лісцяў калыханне
Да некае высновы я прыходжу.
Ад гэтага любоўнага зладзейства,
І ў апасенні небяспечных страт,
І вылучаюцца ўжо тые дзейства,
З тых вось высноў, пытанняў і парад.
Я зразумеў, што самы лек смяротны,
То гэта зрок вар’яцкі, адваротны.
119
Якім піццём з тых горкіх слёз сірэн
Атручана душа настойкай пекла?
У якіх ўжо хвалях карабель на крэн
Зваліўся? І вось ўсё вакол паблекла.
Чым паграшыў я ў свой шчаслівы час,
Калі ў істоце я дасціг зяніта?
Чаму было ўсё гэтат вось між нас,
І ў сэрцы так на ўсе часы адбіта?
О, разбураючая сіла зла!
Усё добрае ад здрады халадзее.
А ты учора дзіўнаю была.
І ўсё ў табе з часамі маладзее.
Пасля ўсяго, што мкнецца мімаволі,
Тым, што у нас было, я задаволен.
120
Мой сябра часам вельмі-вельмі жорсткі.
І цяжка мне. Я пазнаю тугу.
Змяніўся я. Я ўжо зусім не чорствы.
Цяпер я шанавць цябе магу.
І ўжо калі я быў з табой не чулым,
І ў пекла завадзіў тваё жыццё,
То зараз я расстаўся з тым, з мінулым,
Што хоць кладзі мяне, як грыб, у піццё.
Хай уначы і смуты, і тамленні
Напамінаюць мне, што недзе сам
Схіляўся я ад жалю на калені,
Каб аддавацца шчырым галасам.
Я ўсё дарую. Толькі не гані.
А то здубею ў лёдзе ці ў агні.
121
Ужо грэшным быць? Ці мне бязгрэшным слыць?
Напрасліна страшнее аблічэння.
А грэшным слыць, яно і грэшным быць.
І адтаго не збегнуць нам мучэнняў.
Так, можа, погляд ліслівых вачэй
Узбудзіць у тваёй душы пытанні?
Так, можа, той, хто грэшан ад плячэй,
І не заўважыць радасці ў каханні?
Я - гэта я. А вы - мае грахі.
Па сваяму жывеце вы закону.
Гульнёй карцёжнай, у лоўлі ці блахі
Вы на адну клянецеся ікону.
Не слухай ты ўжо пра мяне брахню.
А я табе за гэта не змяню.
122
Тваіх табліц не трэба мне. У мазгу
Мацней, чым на пергаменце і воску,
Я нашы зносіны з табою зберагу,
І ў будучага загляну палоску.
Ты будзеш жыць да тых далёкіх дзён,
Пакуль жывое не паверыць тленню
І адаб’ецца ў сполаху імён.
І я між вас яўлюся дзіўнай ценню.
Так доўга бы не схараніўся воск
Тваіх табліцаў - вобраз твой сардэчны.
Так доўга бы не ўтрымаў мой мозг
Той цудны міг, чароўны, небяспечны.
Хто зможа памятку ў душы хаваць,
Таго табліцай нельга зшальмаваць.
123
Не хвастай, час, уладай надамной.
А піраміды, што узведзяны,
Хай ганарацца дзіўнай старыной.
А я будую храмы навізны.
Век наш не доўгі. І не цяжка нас
Пераабуць у лапці тых змяненняў,
Што быццам і прынёс той новы час
Нам праз турботу нейкіх там імгненняў.
Цана архівам, гэта бы пятак.
Усё старое мкнецца міма лёсу.
Але ж не знікне вуснаў дзіўны смак.
І як цябе гукаў я ля адкосу.
О, каб мы добра ведалі той час,
То і растанне не кранула б нас.
124
О, будзь дзіцём у чаканні той удачы,
Што ганарыцца жыццем вонкіх сноў.
Рашэнне патаемнае задачы
Не мае пад сабою тых высноў.
Не, не прынёс каханне нам выпадак.
Сляпая ўлада лёсу нас нясла
Над хваляй той, дзе промень гонкі падаў.
А ў ім і наша зменьчывасць жыла.
Не грэюць ўжо улоўкі пёклай сцюжы
Тых, хто параду не бярэ ў наём.
І не завянуць дзён тых дзіўных ружы.
У сэрцы пах усё жыве маём.
І сведкам будзе гэтаму імкненне,
Што нарадзіла тых спякот імгненне.
125
Калі б я гонар велькі заслужыў
Трымаць вянец уладара смірэнна,
Яго бы я ля ног тваіх злажыў,
І сам бы стаў каленапрыкланенна.
Хто гонецца за знешняй мітуснёй,
Ён траціць. Траціць ён у час расплаты,
А праўдай хто жыве, а не хлуснёй,
Багаццяў аж пад столь яго палаты.
Тваіх дароў мне прыдзецца чакаць.
А ты вазьмі мой хлеб зчарствелы, сціплы.
Ты не спяшайся сэрцу патакаць.
І слухай шчыры голас мой ахрыплы.
Не пакаруся я! Чым мне цяжэй,
Тым погляд твой ужо сэрцу даражэй.
126
Крылаты хлопчык, ужо нясучы нас,
Падлічвае той недарэчны час.
І раптам ён застыў на тыя мігі,
Што і папалі вершамі ў кнігі.
І вось ён зноўку затрымаў часы.
І трэпле лёсу ў грыве валасы.
А мы з табой бы між вось тым і гэтым
Ляцім да зорак розумам уздзетым.
І не палохайся ты дзеўкі той суровай
У вечнасці ад веку чорнабровай.
Прырода, і у ёй яе вагі,
Нам прынясе той вобраз дарагі.
127
Цудоўным не лічыўся колер чорны,
Калі яшчэ цанілі прыгажосць.
Прыгожым небасхіл лічыўся зорны,
Прыгожаю лічылась маладосць.
З часоў тых, шчэ калі ў прыродзе кветкі
Ласкалі і душу табе, і зрок,
Не малявалі шчок твае суседкі,
І не змянялі на паходку крок.
Вось адтаго у валасах каханай
Цаню я той звычайны каларыт.
І ў вечару, і ў начы, і ў ранак
Я да яе ўжо і душой адкрыт.
Найлепшы колер гэта маладосць.
Яе нязменна ў свеце прыгажосць.
128
І толькі ты, мелодыя мая,
Узбудзіш строй майго кахання струнаў,
Як ужо складаць спяшаюсь вершы я,
І ў іх пяю пра свет далёкіх лунаў.
Агідна мне, што ласкі дзіўных рук
Ты аддаеш тым ганарлівым нотам.
І чую я адтуль цудоўны гук,
Што ты нясеш не мне, а тым істотам.
Я ўвесь хацеў бы клавішамі стаць,
Каб толькі пальцы лёгкія твае
Змаглі маё каханне прачытаць
У час, калі і сонца не ўстае.
Калі жаданне выпала струне,
То стрэчы час туліўся да мяне.
129
Парывы духа, сораму растрата,
Вось сладастрасце ў дзеі. І яно,
Як востры нож ліслівага пірата,
Даступна мне - сустрэч з табой віно.
Утолена душа. У ёй празрэнне.
І думкай я жаданне не згасіў.
І вось у такім між двух агнёў гарэнні
Я дараваць мне шчырасць папрасіў.
Без розума, сама з сабой у разладзе,
Усё ж лёсу ты даверыла сябе.
А я ў такім нямыслімым парадзе
Насустрач хутка крочу да цябе.
Усё гэта так. І не пазбегне грэшны
Разлукі з той, ч’ёй думкай ён няўцешны.
130
А вочы дзеўкі з зоркамі падобны.
І вуснаў тых караляў мне трымацца,
Кранаючы далоняў поверх здобны
Сваёй рукой. І сціпла абдымацца.
З дамасскай ружай алай ці бялёсай
Параўнаваць я шчок яе не змог.
Ля прыгажосці сціплай, безгалосай,
Я анямеў, і ўжо не чую ног.
Не знойдзеш тут ты і дакладных ліній.
І нейкага там розуму ў чале.
Але на вуснах тых жаданняў іней.
А у вачах ўжо возера ў імгле.
І ўсё ж яна той дзеўке не уступіць,
Што пры сустрэчы і вачэй не тупіць.
131
І з гонарам і у ладу з сяброўкай
Заўжды ў вяках нязменна маладосць.
І у цябе прыгожая галоўка.
А ў ёй ужо ліслівасйь, нават злосць.
Гавораць, што і сумны воблік твой
Не стоіць слёз любоўнага тамлення.
Але ў цябе я грымнуў з галавой.
І аб табе я мару да малення.
І каб таму паверыць ад душы,
І не паверыць у сум і ў праўду бойкі,
Я гавару: “Каханне, паспяшы
Прыняць душой той воблік спёкам стойкі”.
Бяда не ў тым, што тварам ты смугла,
А ў тым, што сэрцам верыць не змагла.
132
Люблю я вочы гэтыя. Мяне
Забытага любіўшыя прытворна.
Іду к табе я, быццам я у сне.
І вось у ног тваіх кладусь пакорна.
І сонца бляск не так ужо харош
Да твару прабуджонага усхода,
Як позірк дзіўны. І на сэрцы дрож.
А на душы застыўшы гоман года.
Не так і чысты і не так бялы
Вытокі тыя. Больш яны ўжо сумны.
І завіткі хваста маёй юлы,
І лай мой да здзіўлення не разумны.
І розум мой успалохан не здарма.
А страх на сэрцы - то душы турма.
133
Будзь праклята душа, што даравала
Мне гэту ласку прыхаццю ізмен!
Ці ўжо на свеце гэткае бывала,
Каб я калоў булаўкай ў створку вен?
Суровая, мяне надгробным вокам
Ты і лішыла мрояў тых дарог:
Кахання, смерці, радасці, падскокаў.
І каб мяне ўжо не пакінуў Бог.
Я не хачу ізноў батрацкай долі.
І ўжо ў душы і вольны дух, і боль.
І хай пазбегне сэрца цяжкай долі.
Што хату запаўняе аж пад столь.
Мальбы напрасны. Ты мая дарога
Да смерці непрызвычнага парога.
134
І так ён твой. Цяпер ужо твой лёс
Залежыць, як заложаны фальварак,
Не ад душы, не ад пякотных слёз,
А ад даляраў, франкаў, ці ад марак.
І не хачу я, і не хочаш ты,
Каб паступіцца стрэчы асалодай.
Знаходжуся я ў створках пекнаты
Ужо болей чым за два з паловай года.
Ён паручыцель мой. А я ў даўгу
Перад табой уладаю суровай.
І я нічога з гэтым не магу
Зрабіць. Такая ўжо мая умова.
Сваё жыццё я аддаю ў залог.
А ты мне пішаш сумны некралог.
135
Не, не дарма імя такое значыць:
“Жаданне”. І жаданнем утамлён,
Я б паступіў, калі бы мог, іначай.
І іншае ўжо ўзяў бы я з імён.
І быццам “Воля” - гэта наша дзея,
Дзе я знайшоў душы сваёй прыют.
І там жывуць “Жаданні” і “Надзея”,
І ўсе стракаюць ў той зямлі уют.
І як у паўнаводным акіяне
Чакаюць стрэчы страннікі-дажджы,
Так і маіх сумотаў ізліянні
Адольваюць няўмольныя мяжы.
Каханне штось мне дабаўляе болі.
У жаданні ёсць непакаронасць волі.
136
Твая душа працівіцца спаткання.
А ты скажы ёй, як мяне завуць.
І вернецца патрэба да кахання.
Жаданнямі ўлюбёныя жывуць.
Яны тваёй душы запоўняць недры
Сабою. Да і мноствам дзіўных воль.
А ты ідзі да старажытнай Федры.
І ёй любіць і лашчыцца дазволь.
Хай я нішто ва мностве тым адметным.
Але ж табе я буду ўжо адным
У цябе ўлюбёным, шчырым і прыкметным,
Як ля ракі ў тойсумны вечар дым.
Ты палюбі спачатку ўсе названні,
А потым ўжо і вобраз мой, і званні.
137
Любоў сляпая нас лішыла вока.
Не бачу я таго, што бачыш ты.
Калі кахаеш ты мяне глыбока,
То ўжо кахай да млоснай пекнаты.
Калі імгненні сэрца завялі
Нас у глыбінь імклівых рэчак воды,
То ты каханне з імі падзялі
На гэты час, і нават і на годы.
Як пастаялы неутульны двор
Мы ў завіруху з радасцю прымаем,
Вось гэтак і ў каханні тым дакор
Мы ўзнагародай дзіўнай успрымаем.
Рассвет нябёс прагнаў з душы імглу
І растварыў у шчырасці хулу.
138
Калі клянешся мне, што цалкам ты
Служыць жадаеш праўдзе і каханню,
То я ў істоце дзіўнай пекнаты
Не праціўлюся гэтаму жаданню.
Ільсціць мне тое, што і я магу
Здавацца маладым наперакор
Сваім гадам. І адважу тугу
Я ад цябе, як камнепад ад гор.
І кажаш ты, што ты таксама зноў
Мне прызнаешся ў гэтым параўнанні.
І што да нас зноў вернецца любоў,
І узыйдуць пачуццяў тых жаданні.
Ілгу я ў тым. Шкадуеш ты мяне.
Выток адзін: нявернасць нас міне.
139
Клясціся ты мяне не прымушай.
Не прымушай мяне казаць хлусню.
Сама ты сэнс тых спрэчак вырашай.
Без шчырасці няма між нас агню.
І ў выпадковыя гадзіны стрэч
Ты ад мяне вачэй не адвадзі.
Таксама і душы ты не пярэч,
І льсцівыя масты не навадзі.
Ты сілу ведаеш вачэй тваіх.
І можа стацца тых вачэй агонь
Мы пераборам неяк удваіх,
І тым закончым гэтых спрэчак гонь.
Ты не шкадуй мяне. Тваіх вачэй
Пагроза адвядзе мой сум хутчэй.
140
Будзь так разумна, як ты зла. Спаткай
Агонь душы маёй. У ім і боль.
І гэтай ты журбе не патакай.
І не кладзі ты на балячкі соль.
Хай ты мяне не любіш. Падмані.
Пакліч мяне паддзельнаю ахвотай.
І гэтым лёс мой шчыра павярні,
Зашалясцеўшы радасці істотай.
Мяне укорам з розуму звядзі.
І вымушы мяне мой сон парушыць.
З пагрозай на мяне ты не глядзі.
Твая бязлітаснасць усё разрушыць.
Пазбегнуць каб пазорнага кляйма,
Я не памру. Жыццё і так турма.
141
Вачыма я ў цябе не быў улюбён.
Тваі парокі вочы бачаць ясна.
Але ж змагу ці я ў летні сон
Усё гэта несці ў сэрцы безучасна.
Вушэй маіх твая не лашчыць рэч.
Твой голас, погляд, рук тваіх крананні
Усё змогуць ахалодзіць, нават спеч.
Але ж не дойдзе да душы згасанне.
І ўсё ж пачуццям знешнім не дано,
Ці ўсім пяці, ці кожнаму асобна,
Іспіць да дна маёй душы віно
Ні вобразна, ні проста так, вантробна.
У сваім няшчасці аднаму я рад.
Салодкім быў тых мрояў вінаград.
142
Любоў - мой грэх. Твой справядлівы гнеў.
Вядзе ён сэрцы нашы да вытока.
Але ж я сліў тых спелых не паеў,
Што ля рачнога узраслі патока.
Ці поймеш ты, што вусны не тваі
Ізаблічаць мяне правы імеюць.
Ці ўжо душа заснула ў раі,
І нашы сэрцы слоў не разумеюць?
Грэх маяго кахання прад тваім,
Ён не вялікі. З сэнсу ён другога.
Ад тваяго кахання ўсходзіць дым.
Ад маяго ўзлёт полымя тугога.
Калі жалоба спіць у тваёй грудзі,
Ужо ты мяне хоць гневам наградзі.
143
Нярэдка для таго, каб затрымаць
Шальную курыцу, ці пеўніка ўхапіць,
У падполле сына пасылае маць.
І будзе тут яна аб гэтым кпіць.
І доўга гоніцца за бегляцом
Малы спалоханы яшчэ айцом.
А куранятка ўсё адно з’ядзяць.
І палымняна на яго глядзяць.
Так ты мяне пакінуў невясёла
З надзеяй утрымаць бягучых проч.
І ў бегу тым я завяршаю кола.
Але ж каханне паляцела ў ноч.
Хутчэй любоў крылатую лаві.
І да сябе ты тую здань заві.
144
На радасць і на сум па волі рока
Два сябра без папрокаў і віны -
Вялічча і нястрымлівасць парока,
І тайны кліч здзіўлення навізны
Мяне нізвергнуць хочуць у ад крамешны.
І да анёла мкнуцца ўжо прыльсціць.
І вось парок заезжы і няздешні
Не хоча ў неба душу адпусціць.
Сачу я ўжо за гэтай барацьбою.
І ўпераможцаў літасці прашу.
І так вяду я вечны бой з сабою.
І, ідучы, бязлітасна грашу.
А ў чым мой грэх, аб гэтым знаць я буду,
Калі цябе, каханая, забуду.
145
“Я ненавіжу!” - Словы вось,
Што сарваліся з вуснаў днямі.
І ўжо далей ты гаварыў мне штось,
Вачыма заіграўшы, як агнямі.
Я прыкусіў язык і замаўчаў.
І больш нічога я не гаварыў.
А позірк твой гарэнне ізлучаў,
Як быццам нешта там я натварыў.
“Я ненавіжу! - Зноў сказала ты.
І прысланіла голаў мне на плечы. -
Расстанні гэтыя, яны пусты.
Там не жыве той погляд чалавечы.
Я ненавіжу!.. І у той жа час
Чакаю радасці і шчырасці між нас”.
146
Мая душа, ядро зямлі грахоўнай,
Мяцежным сілам аддалась у палон.
Яна не хоча сціплай быць і роўнай,
І адтаго свой мае сум і плён.
Нядоўгі госць, чаму такія сродкі
Ты аддаеш за свой наёмны дом?
Дабро і зло ў табе ўжо аднагодкі.
І спрэчкі там, дзе лёсам ты вядом.
Крычы, душа! І нагуляйся ў волю.
Складай свой скарб у лік бягучых дзён.
Пазнаеш сум ты, і пазнаеш долю.
Жыцця пазнаеш ласку, шчодрасць, плён.
Над небам пралятаю я адвечным.
Ты ж будзеш мне дарункам дзён бязспрэчным.
147
Любоў - нядуг. Мая душа бальная.
Утомленная няумольнай смагай.
Любоў - ты небяспечная, зямная.
І ты напоўнена надзеяй і адвагай.
Мой розум лекар - боль ён ізлячыў.
Яе карэнні, то выток ужо першы.
І рукавы я раптам засучыў,
І напісаў свае табе я вершы.
Але ж нядуг душы неізлячым.
Душа ні ў чым пакою не знаходзіць.
Там гонар, дзе размова ні аб чым,
Маёй рукой усё па сшытку водзіць.
Маіх ўжо вершаў поўненькая скрыня.
А ты ў тым сшытку мрояў гаспадыня.
148
Калі ўсё так, як бачу я вакол,
То ў свеце ўсё ўжо да бяды звядзецца.
Таго сажаюць без віны на кол,
Хто не паспеў на зоркі наглядзецца.
Я паглядзеў на неба. Там агні.
Інакш я бачыў вобразы жывыя.
О, як змянілась вока ў тыя дні!
Расходзіцца, што бачу, з сэрца мрыяй.
Хто быў улюбёны ў дзённы чысты свет,
Таго лішылі сябра дарагога.
Павесіў ён віноўніка партрэт,
І папракае і кляне другога.
Няма дабра. Усюды ручаі
Крыві людской. І між усіх баі.
149
Гаворыш ты, што я не быў улюбён?
Аб тым ці спрэчку я вяду з табой,
Я падбіраюся там з нейкіх ужо старон,
І ганаруся гэтай я журбой.
Я з ворагам сваім вадзіў саюз.
Любіў я тых, каго ты папракала.
Але ж збягаў кахання я прымус.
Чаго ж ты шчэ ад здрадніка чакала?
Якой заслугай кару несці мне?
У якую справу ўціснуцца бяспечна?
Ці па якой мне сумаваць віне?
Куды ні глянь, усё тут недарэчна.
Ва ўсім між нас убачыў я адно.
Сабе ты помсціш. Мне ўжо заадно.
150
Адкуль ты толькі сілу ту бярэш,
Каб уладаць у бяссіллі надамной?
Ледзь-ледзь ты з шумам у хаце прыбярэш,
Як зноў усюды вэлах незямной.
Як неразрыўна прыгажосць з лічынай!
І колькі ў ёй непераможных сіл.
Яна бывае дзеўкай, ці мужчынам.
Яна нязменна, быццам рэчка Ніл.
Усё, што кранае сэрца аж да злобы,
Стракаецца і на маім шляху.
Усё гэта нам з табою даспадобы.
Усё гэта страва здрадзе і граху.
А шчырасці душы даб’ецца той,
Хто розум злучыць з сэрца пекнатой.
151
Не ведае сумленне ўжо папрокаў.
Сваячкаю каханне ў яго.
А сарамлівасць гляне ненарокам
І не гаворыць болей нічаго.
Цябе пакіну недзе я ля храма.
Цябе я глуму, здзекам аддаю.
І я сябе не зберагу таксама.
І ўсё, што маю, у вершах прапяю.
І ад імя твайго душа замлела.
Ты шлях мне, Божа, у вечнасць адчыні!
Не разлучай маі ты дух і цела.
І розум мой за слабасць не кляні.
Былі ў каханні ўзлёты і правалы.
І грэшнік я, і мольнік небывалы.
152
Не можа не грашыць мая любоў.
А ты павінна ў гэтым удвая.
Грашаць тваі і дух, і плоць, і кроў.
І дрэнна, што душа грашыць твая.
І ёсць ці ў мяне на сэрцы боль,
Каб папракаць цябе ў падвойнай змене?
І хай зляціць пачуццяў нашых столь,
Што часам не заўважана ў падмене.
Я кляўся прад табой ужо не раз,
Прыгожай і на твары чарнабровай.
Так што ж мне застаецца ў гэты час
У маёй душы балючай і суровай?
Я кляўся: “Ты ў дзіўнай чысціні!”
І ты мяне пры стрэчы не гані.
153
Бог Купідон заснуў у цішы лясной.
А Німфа юная мілуе Купідона.
Бярэ агонь. І каб уцішыць зной,
Суе ў ваду яго ўжо беспардонна.
Агонь загінуў ў струменях вады.
Яе нагрэўшы, мора закіпела.
І факел Німфа ўсунула туды,
Куды ўжо і ўваткнуць яго хацела.
Але ж, між тым, кахання льсцівы Бог
Дабыў агонь з вачэй маёй сяброўкі.
Без полымя ён ўжо пражыць не змог.
І па вадзе забултыхаўся лоўкі.
І хваляваўся ў гэты час агонь.
І спёк яго маю паліў далонь.
154
Бажок кахання ля вады прылёг.
І кінуў ён у ваду сучок гарачы.
А над агнём ужо біўся матылёк,
І зіхацеў імклівы на ўдачу.
І вось ён нахіліўся ля вады.
І думаў ён аб нечым безгаловы.
І ўсхваляваўся, успомніўшы сады,
І паляцеў туды, дзе лес яловы.
Вада ў рэчцы стала гарачэй,
І ізлячыла многія нядугі.
А у бажка ад промняў тых з вачэй
Ліліся на ваду каханняў дугі.
Любоў ваду нагрэла. А вада
Каханню не заслона, не бяда.
1, 2 і 3 студзеня 2010 года.
Свидетельство о публикации №117090505637