Край мой любы

Пад буслінымі крыламі белымі
Між азёраў і рэчак ляжыш,
Каласамі шаўковымі спелымі
Як скарбонкай зямлі даражыш.

Ты, зямля мая, родная, мілая,
Гадавала з калыскі мяне.
Песня льецца чароўная, шчырая -
Я сцяжынкай іду, як у сне.

На замежку красунню-каліну
Не аддам я нікому вавек,
Без рамоначак белых  загіну,
Сэрца страчу без хваль тваіх рэк.

Сінім полымем з'зяеш у полі
У аксаміце званочкаў сваіх.
Не знайсці анідзе лепшай долі -
Я з вандроўкі вярнуся да іх.

Край мой любы, на свеце адзіны!-
Голас мой як крынічка звініць...
Не знайсці мне за морам Айчыны -
Толькі разам з табою мне жыць!

              02.09.2017


Рецензии