Выйдзем, Братцы!

Выйдзем, Братцы,
выйдзем у поле -
мабыць гэта наша доля -
каласы пад зернем гнуцца,
не здаюцца, не здаюцца.
Выйдзем, Братцы,
станем разам,
бо няпростым ходзім часам -
каласы ў снапах не гнуцца,
не здаюцца, не здаюцца.
Выйдзем, братцы, разам у ноч,
гэта, братцы, наша моц,
ветры ноччу маршы граюць -
не стрымаюць, не стрымаюць!
Падымай сваю сякеру,
калі ты не страціў веру,
і ідзі за мною следам,
як калісьці дзед за дзедам.
Выйдзем, Братцы,
скінем путы,
на парозе вораг люты,
не шкадуе, не мінае,
толькі попел пакідае.
Выйдзем, братцы,
крыкнем: ГЭЙ!
Разам брацца нам лягчэй!
Выйдзем, Братцы,
выйдзем у поле,
гэта, Братцы, наша доля.
Каб маглI народам звацца -
Выйдзем, Братцы, выйдзем, Братцы.
Мы стамIлIся баяцца,
Выйдзем Братцы, выйдзем Братцы.


Рецензии