Адгукніся хоць рэхам
Сівая, таемная вечнасць,
Навучы разумець
Нашай існасці почырк крывы,
Намалюй пэндзлем майстра
На тварах людзей чалавечнасць,
Іх галовам даруй ясны розум
І мудрасць савы.
Як прыгожа ты умееш размаўляць на роднай мове?) Пара ўжо і верш напісаць...Прывет! Даруй, што мала наведваю,толькі прыехала ды і справаў навалілася, хоць і прыемных, але замнога...І такая загрузка будзе да сярэдзіны верасня. Пры сустрэчы раскажу і пазней абавязкова пачытаю твае вершы...Стамілася трохі. Пра вас помню і люблю. Дзякуй!
З павагай! Людміла.
Мы используем файлы cookie для улучшения работы сайта. Оставаясь на сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies. Чтобы ознакомиться с Политикой обработки персональных данных и файлов cookie, нажмите здесь.