Дзесятая вясна
Мая ці наша?
Каханне? Лёс? Прывычка ці патрэба?
Чыя віна,
Што змест пачуццяў - каша?
Мая? Твая? Сяброў? Суседзяў? Неба?
Дзесятая адліга.
Ці надоўга
Усмешак сонца, блік паразумення?
Абіды крыга
Раніць вострым рогам,
Змяняючы трывогу спусташэннем.
Дзесятае "не плач"
Капеж не спынiць.
Наш сакавік да болю прадказальны.
Тваё ,,прабач",
Нядбайнасцю абдымiць.
Вясна настрой дыктуе прывакзальны.
сакавiк, 2017г
Свидетельство о публикации №117081106937