Гiмн Беларускай Мове

Мая родная мова! Ты ў вяках захавалась,
У туманнай прасторы беларускай зямлi,
Дзе заўседы Надзея, як i людзi трымалась
У жыццёвых крынiцах, у каханнi тваiм
        Твае рукі і праца – у нябесным і зорным
        Твае думкі-жаданні , як спеў салаўя
        І на гэтых старонках пажаўцелых, ісцертых
        Вывучаем цябе мы, мова, толькі шкада,
Што за столькі стагоддзяў цябе білі, крамсалі,
Падмяняючы словы – істоту тваю,
Колер твой васільковы, белы-бела-чырвоны,
Ручаістасць словаў я ў сабе сберагу…
        Калі толькі магчыма сберагчы цябе, мова,
        Ў сваім сэрцы гарачым і у думках сваіх,
        І я ўрэшце пачую, як вяртаюцца словы,
        Быццам ў замкавы сьцены зноў кладуць камяні.
Толькі выцягнеш слова, кабы іншае ўставіць –
Размуруюцца сьцены і ўдарыць Пярун,
І разрушыцца мова, мовы проста не стане,
Злы раз’юшаны вецер будзе клікаць бяду.
        І вядома, што прыйдзе да нас ўсіх ліхалецце,
        Каб у выпрабаваннях абяздолець людзей,
        Будзе сыпацца ўздоўж камяністае сьмецце
        Гістарычна-бліскучых, як і слезы падзей,
Але мова мая, як тады, застанецца,
І сярод векавечных азёр і лясоў
Бела-моўныя рыцары, як мне здаецца,
Будаваць будуць замкі крынічных размоў.
        І ўзляціць у нябёсы гаварлівае слова
        Белым буслам над горадам добрых людзей,
        І пачуе галосы беларуская мова:
        Веры, ведаў, кахання ўсіх сваіх дабрадзеяў…   (рытм музыкі – вальс)


Рецензии
Выдатна, Максiм, выдатна! З вялiкай павагай,

Александр Булава 2   05.07.2019 18:25     Заявить о нарушении
Вялікі Дзякуй!!!

Максим Пархомчук   08.07.2019 01:06   Заявить о нарушении