Заляцанне

- Дзе жыве гэта Расіта?-
Думаў стары дзед.
У яе сукенка - сіта...
Бачна ўсё як след.
Ах, Расіта, ах, Расіта!
Дзе ты, дзеўка, дзе?
Калдыбае дзед праз жыта
З кветкамі ў руцэ.
Ён Расіту даганяе,
Мямліць на хаду.
Дзеўка бёдрамі віляе...
Дражніць бараду.
У старога ныюць пяты,
Быць таму ці не?
Бо даўно ўжо нежанаты -
Бабылём жыве!
Толькі гэтую дзяўчыну
Яму абдымаць...
Толькі: дзе знайсці прычыну,
Каб зачараваць.
- Стой, Расіта, мая душка!-
Закрычаў, як змог,-
Не ляці ты, нібы птушка,
Ужо пуп прамок.
Стань у хаце гаспадыняй,
Жонкай назаву!
Будзь адзінаю жанчынай,
Бо табой жыву.
Дзеўка здзіўлена зірнула...
Во "дае" стары!
І такога - век не чула
У сваім двары.
- Што плявузгаеш такое,
Шлындаешь штодзень?
Цягне ўжо на маладое...
Ах ты, стары пень!
Дзед пачухаў каля вуха,
Ружавеў , як рак.
Бо з надзеямі тут - глуха...
Ён жа - не юнак!
Будзе сватацца да Мусі...
Баба - на ўсе сто!
Стукне сёння, стары, мусіць,
Да яе ў акно.
 1997 г.


Рецензии
Классно! Ух и дед!🌛

Где живёт эта Расита?💍
👰💏💂👍😱🌵🌷🌹🌺🌻🌸

С теплом...

Иннеса Саввина Свица   10.11.2017 01:24     Заявить о нарушении
И где вы нашли такие классные смайлики, Инесса? Спасибо! :-)

Анна Атрощенко   10.11.2017 23:06   Заявить о нарушении
У сына на планшете. . Классные смайлики.🙌
Доброй Вам ночи, Аннечка💋🌷🌷🌷🌛

Иннеса Саввина Свица   21.11.2017 19:32   Заявить о нарушении
И вам доброй ночки! :-)

Анна Атрощенко   22.11.2017 00:37   Заявить о нарушении
На это произведение написано 9 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.