Семдзесят...
П Р А Л О Г
Хай горны гучаць!
Хай гучыць ВЫЗВАЛЕННЯ салют!
Хай радасць у неба ўзлятае,-
пяе родны кут!
Святкуемо сёння мы
СЕМДЗЕСЯТ Памяці год,-
Святкуе зямля і нябёсы,
святкуе НАРОД!
НАРОД БЕЛАРУСКІ,
што першым навалу сустрэў.
Які праз стагоддзі
не гнуўся ад ворага стрэл!
НАРОД ПАРТЫЗАНСКІ:
цярплівы і мужны народ,-
Мы Гонара сёння святкуемо
СЕМДЗЕСЯТ год!
Каманда: “К СВЯТОЧНАМУ МАРШУ!
над плошчай гучыць.
У вачах ветэранаў
святая сляза заблішчыць...
І думка ад кожнага сэрца
пачне свой палёт,-
Мы Мужнасці сёння святкуемо
СЕМДЗЕСЯТ год!
Частка ПЕРШАЯ
Нас хвалі ўспамін зноў нясуць
У СОРАК ПЕРШЫ той год!
Туды, дзе дужэў БЕЛАРУСКІ
З’ЯДНАНЫ
НАРОД.
Дзе ў мірнае неба
імкнулася з нетраў трава,-
Не ведаў ніхто,
што апошні гучыць мірны вальс...
Той чэрвеньскі ранак
праснуўся ад грому гармат!
Ад выбухаў, стрэлаў
і крыкаў нямецкіх салдат.
На Брэст наваліўся
раз’юшаных гітлерцаў вой,-
І КРЭПАСЦЬ уступіла
ў смяротны
І вечны свой бой!
Без зброі, патронаў
магутны савецкі салдат
У баі рукапашным
сабе здабываў аўтамат.
Без ежы, вады,
з тых апошніх, няведамых сіл
Нямецкімі ж кулямі
немцаў праклятых касіў.
Не дзень і не два,-
больш за месяц кіпеў гэты бой!..
Над Бугам стаіць
сімвал МУЖНАСЦІ –
КРЭПАСЦЬ-ГЕРОЙ...
Усёй сваёй сілай
каціліся немцы на нас,-
І...
жудасны, страшны
прыйшоў акупацыі час...
Частка ДРУГАЯ
Старонка мая,
беларускі пакутлівы люд,
Хіба заслужылі мы
гэткай бяды на зямлю?
“Смерць ворагам усім!” –
сам сабе кожны ў сэрцы казаў
І смела ўступаў
у беларускі атрад партызан.
Гарэла зямля
пад нагамі нямецкіх салдат.
На места забітага брата
ўставаў родны брат...
Ішлі пад аткос цягнікі
і гарэлі склады,
Каб зніклі хутчэй з Беларусі
фашыстаў сляды.
У адзіным страі
бой вялі ў беларускіх лясах
Украінец, рускі, грузін,
малдаванін, казах...
Мы разам няслі
гэты цяжар вайны на плячах,-
Аб гэтым братэрстве
і сёння хай песні гучаць.
Частка ТРЭЦЯЯ
“Вайны зарубцованы раны,
А памяць ніяк не маўчыць...
У краі Ваўкавыскім, ля вёскі Нізяны
Той помнік няброскі стаіць...
Яны не ўставалі ў атаку,
Не ляльчылі дзетак сваіх,
Яны не паддаліся болю і страху,-
І песні складаюць пра іх...”
У канцы СОРАК ПЕРШАГА
група хлапцоў і дзяўчат
Змагацца з фашыстамі
склалі маленькі атрад.
Захоўвалі зброю, байцоў,
сувязнымі былі,-
Паўгода, амаль,
ваявалі яны, як маглі.
Ды выдаў іх здраднік,
і немцы схапілі сяброў...
Трымацца ім дапамагла
камсамольская кроў.
Пыталі іх доўга і жудасна
ночы і дні,-
А потым...
усіх расстралялі ў ПАРАХАЎНІ...
Частка ЧАЦЬВЁРТАЯ
О, колькі пакут прыняла ты,
мая БЕЛАРУСЬ!
За боль твой,
за веру тваю
я штодзённа малюсь!
Прайшла ты хрышчэнне
бядой,
і мячом,
і агнём,
Ды зноўку наперад імкнулася ты
дзень за днём!..
ІМКНЕЦЦА ў БЯСКОНЦАСЦЬ
спалёная катам ХАТЫНЬ!..
Шэсцьсот дзевятнатцаць Хатыняў
у нябесную плынь
Узлятаюць,
як звон калакольны,
як птушак палёт!..
І студзіць мне сэрца
ШАВУЛІЧАЎ СПАЛЕНЫХ
лёд...
І зноўку
аб КОЖНЫМ ЧАЦВЁРТЫМ
гамоняць званы.
Аб мужнасці воінаў
песню спяваюць яны.
І памяці ліпеньскіх дзён тых
нясе нас калыска,..
Каб тых мы пачулі,
хто наш вызваляў
ВАЎКАВЫСК!
Частка ПЯТАЯ
Услухайцесь,-
роду жаночага
слова – ВАЙНА!
А колькі ЖАНЧЫН
ад ЖЫЦЦЯ адлучыла яна!
А колькі дзяцей
перанесла ваенны кашмар...
НЕ МОЖА НІЯК
быць ЖАНОЧЫМ
той жудасны твар!
Не можа – ды быў!
бо нароўні МУЖЧЫНАЎ-САЛДАТ
З фашыстамі біўся
МІЛЬЁННЫ ЖАНОЧЫ АТРАД!
У тылу і на фронце
тушылі ваенны пажар,-
Так значыцца,
можа ў вайны і
ЖАНОЧЫ быць твар.
Частка ШОСТАЯ
Ізноў успамінаецца ў сэрцы
Год СОРАК ЧАЦВЁРТЫ:
Руіны,
пажарышчы,
попел...
І ГОРАД СІВЫ...
Дашчэнту,
да муру разбураны ўвесь,
ды не мёртвы!
Агнём зруйнаваны датла –
і, усё роўна –
ЖЫВЫ!
Абкураны дымам,
абсыпаны чорнаю сажай,
Як прывід,
ляжаў ВАЎКАВЫСК наш,
паніклы ад гора...
А мы малявалі на сценах:
“ЗА САЖАНЯМ САЖАНЬ,
ЗА КАМЯНЕМ КАМЕНЬ
АДНОВІМ
РАДЗІМЫ НАШ ГОРАД!!!”
За ПЕРШУЮ пасляваенную
ту ПЯЦІГОДКУ
Наш горад,
нібы адрадзіўся
і пахарашэў.
Уступілі ў строй прадпрыемствы,
і цвёрдай паходкай
Наперад пайшлі,
уздымая магутнасць вышэй!
Частка СЁМАЯ
Быў ДЗЕНЬ...
Сонца МАЯ ўставала
над стомленым Светам!
Усюды павеяла мірным,
спакойным жытлом.
Вярталіся людзі:
з акопаў,
з концлагераў,
з “гета”
Ў ЖЫЦЦЁ!
У свой край,
у свой кут,
у свой пакутлівы ДОМ.
О, ГОД СОРАК ПЯТЫ!
СВЯТОЕ ДЗЕВЯТАЕ МАЯ!
Як дораг і люб нам усім
гэты сонечны ДЗЕНЬ!
Здавалася,
сонца само
над жыццём нас трымае,
Высока у неба ўздымае
і з намі ідзе!
Э П І Л О Г
Углядзіцеся, ЛЮДЗІ,
у твары мінулай вайны,-
Узнёслую ПАМЯЦЬ
трымаюць на сэрцах яны!
Хай будзе бясконца
прыходзіць ЯНА
З ВЕКУ Ў ВЕК!
Пакуль жывуць СОНЦА
І ЗОРКІ –
ЖЫВЕ ЧАЛАВЕК!
Свидетельство о публикации №117071404450