Отзовись...
Звон алешын сухіх
Пасалодзіць уцеху? --
Край мясцінаў глухі
Без дзіцячага смеху,
Першароднай травой
Парадніся з вачыма,
Бо палескі край свой
Мне забыць немагчыма!
Прытулю майскі бэз,
Сэрцам пах памачаю, --
Шаўкавісты адрэз
На руках пакачаю...
У нябёсах маткі --
Аблачын залацінкі,
Як пялёсткаў шматкі,
Той вясны павуцінкі.
Адгукніся, край мой,
Майму сэрцайку ўпотай
Сваёй цёплай вясной,
Падрумяненай слотай!..
Свидетельство о публикации №117071310381