Увесну
Ветразем чаромха,
Месяц поўняй спелай,
Зазірне ў аконца.
Што ты там сумуеш,
Мілая дзўчынка?
Пэўна, зноў жартуеш
З белай аблачынкай?
Вунь яна ў нябёсах,
Нібыта, як чайка!
Столькі там дзівосаў,
Толькі здагадайся.
Хмарыцца зноў неба,
Дождж зямлю чакае...
Будзе бохан хлеба
З шчодрым ураджаем.
Зелянеюць нівы,
Каласіцца жыта...
Бечар бег імклівы
Дожджыкам умыты.
Зіхаціць маланка,
Шлейф малюе новы.
І амаль да ранку
Грукат адмысловы...
Свидетельство о публикации №117071000445
С уважением и наилучшими пожеланиями
Валентина Щиголева 26.01.2018 12:55 Заявить о нарушении
Анна Атрощенко 27.01.2018 01:23 Заявить о нарушении