Чарговы тыдзень беларускага жыцця, як на разбітым сподачку яешня, мне падаўся. Уся расцяклася ў дзіркі з побыту. Я так і не наелася. Надзей не маю і назаўтра. Бо адчуваю дыназаўра пах ...смурод ужо невыносны ...Ох і ах ...Еўропа ў ліслівых соплях ужо, прабачце, у слязах шчаслівых. Прычын не бачу для такога шчасця я... хіба жаданне выбрацца ... З паўвыспы мітаў , казак, прызракаў... Аскелкі сподачка майго з сабой вазьміце хоць ... Як здрады беларусам напамінак
Мы используем файлы cookie для улучшения работы сайта. Оставаясь на сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies. Чтобы ознакомиться с Политикой обработки персональных данных и файлов cookie, нажмите здесь.