Маёй маленькай дачушцы Кацярынк прысвячаю...

Ах, як жа пахнуць валасы дачушкі...
Не параўнаць ні з чым мне гэты пах.
Яе маленства - быццам тая птушка,
Што села на пакаты хаты дах...

Тут немаўлятка, вунь ужо дзяўчынка
Перад люстэркам завязала бант,
Праз пару год убачу Кацярынку,
Як за руку заводзіць у школу брат...

А потым будзе першае каханне,
І крылы за спіной, і ноч без сна,
Нясмелы пацалунак на світанні,
Сямейны лёс, што выбрала сама...

А вунь гучыць матулі калыханка -
Яе дачушка ў калысцы спіць,
І так жа пахнуць валасы Святланкі,
А час усё хутчэй, хутчэй бяжыць...

Ах, думкі, думкі, быццам тыя коні,
Ляцяць у перад - мне іх не стрымаць.
А покуль я прыжмуся да далоней
Маёй дачушцы, калі будзе спаць...

Перашчытаю пальчыкі на ножцы,
Уткнуся ў льняныя валасы,
Маленькія на носе канапушкі
Як нотка сонейка дзявочае красы...

І разам з ёй я паляжу ціхенька,
І буду марыць, прабуджэння ждаць,
І гладзіць косы егазы маленькай,
І незабыўны пах яе ўдыхаць.

13.06.2016 год


Рецензии