Воран

ВОРАН
Усё мне Воран расказаў,
усё паведаў,
Дзе сягоння ён лятаў,
і чым абедаў…
Яго не ў голас запытаў,
сціхотнай думкай,
Разоў мо сем ён пракрычаў,
і я падумаў:
ШТО БЛІЗКА ЛЯ ДУШЫ ГАСПОДЗЬ, --
ПЫТАННІ ЧУЕ,
ВОСЬ ТОЛЬКІ САМ НЕ ВАЛАВОДЗЬ, --
АДКАЗ ПАЧУЕШ!
ТОЙ ВОРАН ТРЫСТА ГОД ПРАЖЫЎ,
НЕ ЧОРНЫ, -- ШЭРЫ,
КАБ ЯГО КАРКАННЕ ПАЧУЎ,
КАБ БОГУ ВЕРЫЎ.
З-ЗА КРАТАЎ ВОРАНА ГЛЯДЗЕЎ,
ДУШОЮ КРАТАЎ,
І ДЫЯМЕНТ НА СЭРЦЫ СПЕЎ, --
СЕМСОТ КАРАТАЎ!


27, 28.05.2017Г. (НЯДЗЕЛЯ)


Рецензии