Бунтуй Немадома

Бунтуй Немадома
Сёння пайшоў на выгул з Ольвай. Наразаю вакол свайго дома шасцёркі, на птушак гляджу, варон лічу… З людзьмі гавару, яна побач адсочвае і аналізуе, што адбываецца паміж людзьмі. Індыкатар яшчэ той.  Хаця і ўсіх, здаецца,  любіць, але калі раптам што-якое, — адразу мне знак падае, і я ведаю, што рабіць і куды ісці. А бывае упрэцца і стаіць як укопаная. І ў вочы зырыць.
— Чаго ты хочаш? Дахаты пайшлі… Добра, добра.

Іду куды вядзе. Заходзім за вугал. За гаражамі стаіць дзед. З кавенькай. Гарбаты. Барадаты. Адным сказам Гном. Выліты, рыхтык у рыхтык, яшчэ й кропелькі пазбіраў. Ольва да яго, быццам да знаёмца якога кінулася, лапці яго лізаць пачала… Так, ён быў у лапцях, і што яшчэ больш неверагоднае, вачам не веру: да мяне так не кідаецца, як да гэтага старога. Я аслупянеў. Ну, не сніцца ж гэта мне? Рукою паказвае стары, каб падыйшоў.
— Вось! — кажа ён.
— Што? – пытаюся.
— Я глухі, — на вуха паказвае, спачатку адным пальцам на адно, потым другім пярстом на левае, потым двума адначасова, быццам збіраўся сабе вушы праткнуць, тыркае так, тры разы тыркнуў,— два. Глухі на два вухі. — яшчэ і знак «Вікторыі” паказаў.

Ківаю галавою, што зразумеў яго.
— Ну, дык што?! — пытаюся, проста крычу пад самае вуха.
— Вершы.
— Што вершы?
— Першы.
— Хто першы?
— Лепшы.
— Не разумею вас. Што вы хочаце?
— Вершы!
— Дзе?
— Так, дзед, дзед гулухі.., — (думаю яшчэ і дурны), а ён, — А-а…
Дастаў з падпалы: “Вось!” — і працягвае мне раздрукаваныя на прынтары старонкі. Бяру, чытаю… “1. КУРАПАТСКАЯ ВАРТА. Ахвярую, — Зміцеру Дашкевічу”. Прачытаў і ахранеў. Калі ж пачытаў распытвацца, што аўтар, то ўвогуле афігеў… Слухайце, якія прозвішчы я толькі не чуў, у мяне ўжо вушы пачалі плавіцца: то Невядомы, то Немадома, то Немандома, то Немадона… Тое ж, было і з іменем. Я папрасіў, каб ён напісаў. Стары, як кура лапаю нашкрабаў нейкія буквіцы, накруціў…
Сяджу цяпер дома. Перачытваю верш і разбіраю гэтыя каракулі всеясветыя. Свят, свят… Прывязу на Варту а 16-ай гадзіне. Калі па дарозе не трапіцца ячшэя якое-небудзь шалапутнае і незразумела….


Рецензии