1. Курапатская Варта, Змицеру Дашкевичу

1.КУРАПАТСКАЯ ВАРТА
        Ахвярую, — Зміцеру Дашкевічу!
Я,  — Паэт…
Мне пляваць, што там думае “Путлер” або Лукашэнка,
Ці якісьці заморскі антыхрыст Абрама ці Трамп…
Тут ёсць я, ягамосць! І стаю на зямлі басанож.
        Нада мною — Гасподзь!
Так  і стаў за кальцом ля сваіх Курапатаў,
Як салдацкі статут загадаў.
І ні кроку назад! Мае хлопцы прыйшлі, сталі разам — магіла!
Падрыхтуйце бязногіх сваіх і гарбатых,
Іх не выправіць лёс, мы ж на двух… Сорак ног!
Вось, — вясна на парог… Птушкай ціўкнула вось
Беларускага сэрца. Нам не верце! Мы — здрайцы, і ўсяго толькі жменька,
Той начою трынаццаць было, а цяперака, — дваццаць!
А раскруцім зямлю,
Кальцавою дарогаю Менск бярэм …
Хлоп!!!
Гэта планы пайшлі… Вось вам, — дуля,
Пісталет і застрэльцеся самі.
Так што…
Што тут больш гаварыць, пераказана ўсё… Да дакукі!
Вось вам хвіга ў кішэні… То бок, як там расейскаю? -- “Кукіш”!
— Рукі по швам! Рептілойдные сукі!
І не смірна стаяць, а, — зважай!
Не даробяць бацькі, дык завершаць унукі,
Будзе зноў на зямлі выспяваць ураджай.
01.03.2017 г.


Рецензии