Таполi

Гамоняць таполі,
Лапочуць: “Даволі!
Пужліва дрыжаць
У маркотным чаканні.
Ляціце да зор
У чысты прастор!
Там будзе жыццё,
Там будуць спатканні.
У срэбным тумане
Халодных галактык
Шукайце ўсё тое,
Што тут не знайшлі.
Не трэба баяцца,
Сыны, адрывацца
Ад маці гаротнай – Зямлі!”

На досвітку недзе
Ў нудзе без патолі
Аб чымсьці гамоняць
Старыя таполі.
І вельмі шкада,
Што людзі не чуюць.
У іх іншая справа: паперкі малююць.
У іх іншая справа: сядзяць у Інтэрнэце.
У іх іншая справа: сто грам у буфеце.

І мы разумеем: што ёсць - тое будзе,
Бо мы не таполі, а простыя людзі.

2017
PS: фота аўтара


Рецензии
"Мы не таполі, а простыя людзі." ;)))

Владимир Пилинога   28.06.2017 00:34     Заявить о нарушении