Гульня

 Усё пачынаецца... з гульні,
Хоць і сур'ёзным свет здаецца.
Зайграе сонца ў вышыні -
І дзень для гульняў распачнецца.
Заплача моцна немаўля -
Ужо гуляць яму ахвота.
Кароль ідзе на караля,
Трапляе мячык у вароты.
 Вось чэмпіёнам нехта стаў,
А хтосьці - бедным і няшчасным...
Гуляе кот с хвастом уласным,
І вецер клён заказытаў.
Жыццё -гульня,- сказаў адзін
Паэт, ігрок вялікай сцэны.
Гульня дае адрэналін,
Пачуцце значнасці бясцэннай.
Як не лічыцца нам з гульнёй?
У ёй - сур'ёзных спраў асновы...
Іграе вечар з цішынёй,
А я люблю гуляць... у словы.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →