Пажадай...

Пажадай мне, мама, сонца,
Каб сагрэла з вышыні!
І застаўся сум на донцы,
беглі радасна ўсе дні.

Каб здароўя было поўна,
Каб спявала зноў душа,
А сцяжына бегла роўна,
да святла вяла шаша.

Пажадай, мама, натхнення,
Песню птушкі ля акна!
Каб шчаслівыя імгненні
падарыла мне вясна...

(24.06. 2017. У мамы быў бы чарговы дзень нараджэння...  Мая мамулька на фотаздымку)


Рецензии
Прыемна чытаць такія радкі! Наскрозь пранізваюць душу ..
Дзякуй, Аннушка! Усяго самага цудоўнага і блаславёнага !!!
З сардэчным цяплом,.

Анастасия Арвада   20.11.2017 06:40     Заявить о нарушении
Шчыры дзякуй, Анастасія, за сардэчнасць і беларускую цеплыню! Самыя найлепшыя пажаданні сёння дасылаю вам! няхай душа квітнее , як чаромха вясной! Усяго сонечнага ў жыцці і працы! 6-)

Анна Атрощенко   20.11.2017 15:44   Заявить о нарушении
На это произведение написано 12 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.