Мары жыцця

Як шмат у жыцці нароблена памылак,
Але ж не ведаю, а ці хацеў бы, што змяніць,
А некаторыя імгненні ў сваім жыцці
Яшчэ і неаднойчы быў бы рады перажыць.

Як шмат цудоўных у ім было знаёмстваў,
Сустрэч, што хвалявалі сэрца кожны раз,
Усмешак, цёплых слоў, прагулак у ночы,
Як хочацца, каб зноўку ўсё было у нас.

Як шмат у жыцці здараецца знянацку,
І ў гэтым та і есць увесь смак жыцця,
Але ж так хочацца, каб зноўку, быццам у казцы,
Мы былі разам, назаўсёды, ты і я...


Рецензии