А

Калi хтосьцi скажа, што так не бывае, -- не верце!
Убачыў дзяўчыну -- i страцiў спакой у сэрцы.
Я думкi свае ёй дасылаю ў канверце:
Прызнаннi, якiя ў душы зберагу да смерцi.

Вочы яе, як неба маёй Айчыны,
Дзе жаўранак песню спявае ў праменнях мая.
Не бачыў нiколi прыгожай такой дзяўчыны,
Што сэрца маё рукою сваёй трымае.

Яна, нiбы птушка, што яйкi нясе вясною --
Зрабiла гняздоўе сваё ў душы паэта.
З ёй я навуку адну для сябе засвоiў:
Жыць трэба так, каб жыццём кiравала мэта.
 


Рецензии