Песня кахання

Жыву табою ўвечары i раннi.
Малюю ў думках светлы твой пагляд.
Ты сэрца мне расквецiла каханнем,
Пашырыла надзеi далягляд.
Мне хочацца святлу пачуццяў верыць:
Квiтнець з табою ў дождж i халады...
Раскрыць перад табою насцеж дзверы,
I позiрк твой убачыць малады.

Прыпеў:
Ты гукаў тых узрушана кранешся
I ўcмешкаю аздобiш мой пакой.
Ты ў сэрцы маiм вечна застанешся
Прыгожаю i светлаю такой.

Я ў вечар той назваў цябе каханай --
Нам пацалунак вусны абагрэў.
У квеценi cадоў свяцiўся ранак,
Што ад пагляду любай падабрэў.
Адзiная, чароўная, святая! -
Я да цябе спяшаўся праз гады.
Надзея наша песняю ўзлятае,
Нiбыта дзень вясновы, малады.

Прыпеў:
Ты гукаў тых узрушана кранешся
I ўcмешкаю аздобiш мой пакой.
Ты ў сэрцы маiм вечна застанешся
Прыгожаю i светлаю такой.


Рецензии