На схiле Гэдымiнавай гары

На схіле Гэдымінавай гары —
мясцовым вартавым сярэдневечча —
знайшлі на гэтым тыдні муляры
малую колькасць рэштак чалавечых.

Што далакоп пагрэбаваў труной,
не дзіва — меней парыцца з рыдлёўкай.
А вось чаму запясці за спіной
трымаюць спарахнелыя вяроўкі?

Даследчык кажа: можа, гэта ён,
сам Каліноўскі з вернымі сябрамі,
бо там стаяў імперскі гарнізон
і вешалі паўстанцаў за мурамі.

Што ж, красамоўней не наваражыць:
да безыменнага хрусцення ў ключыцах
то воля беларуская ляжыць
у сэрцы еўрапейскае сталіцы!


Рецензии
И такое возможно...
Успехов

Жанна Былёва   28.12.2017 20:24     Заявить о нарушении