Душа
І нават калі гэта не ўперад,
І хоць паўзеш па вастрыю нажа,
Усё адно! Адкрый ты свае дзверы!
Ідзі ўжо! Навошта ты сядзіш?
Захоплены ўсяго адзінай марай
Пра заўтра, на якім паставіў крыж.
Бо, як прачнешся, зноў чакаеш кары.
Ну вось твая ўласная турма!
Адбітак баязлівасці ў люстэрку.
Але тваёй душы ў ім няма,
Адтуль глядзіць жыццёвая праверка.
Ізноў схапіўшы клопаты свае,
Ляці не ў вырай, а ляці наперад!
І хоць жыццё ўжо сілы не дае,
Ты памятай, што ў цябе ёсць вера.
Павінен верыць толькі ў сябе
І спадзявацца на свае ўчынкі.
Здалёк ніхто нікога не заве,
Але ўсе чакаюць на прыпынках.
А ты не стой, рукою не махай
Разбітым марам, альбо незнаёмым.
Ты тут адзін такі, ну, выбачай,
Цябе ніхто ўжо не чакае дома.
Свидетельство о публикации №117060400081