Апошнi званок

Вось скончаны этап пары вясёлай,
І прагучаў апошні ваш званок,
На ранку больш вас не чакае школа,
Каб запрасіць ізноўку на урок.

Настаўнік болей дакараць не будзе
За апазданне, недакладны ваш адказ,
Дырэктар строгім голасам не скажа,
Як сорамна ей можа быць за вас.

Усмешкі, слёзы, смутак, зноў усмешкі,
Пачуцці сёння льюцца ўсе праз край,
І, быццам бы, вы кажаце: "Нарэшце,
Мы вернемся яшчэ, ты школа, нас чакай!"

Шмат слоў вам розных сёння гаварылі,
Параду на далейшы шлях ў жыцці далі,
Каб і далей вы добра ўсе вучылісь,
І стали гонарам для школы і сваёй зямлі.


Рецензии