Зачараванне

На золку павольна расплюшчваем вочы
і бачым вясёлкі цудоўныя колеры...
Вось выпырхнуў з шызых абдымкаў ночы
і кружыць ў паветры, як птушка вольная
гарэза-вецер. Абшар нябёсаў
малюе ў чырвань халоднае сонца,
што толькі што выйшла з рачнога плёску.
Пяшчотна кранаецца самага донца
жоўты праменьчык. Зялёныя травы
шчыруюць у лузе, расой абмытыя.
У гонар світання  – не дзеля забавы –
крыштальныя кроплі гараць аксамітамі.
Белай фатою туману прыкрыўшыся,
нібы каханнем, вадою поўная,
рэчка цячэ пра пакуты забыўшыся,
гнуткаю стужкаю сіняга полымя.
Бяздонне высокае – ў кіламетры,
І там, дзе аблокі разлегліся покатам,
бусел крыляе ў блакітным паветры
новае  ранне вітаючы клёкатам.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →