Каханне а восьмай гадзiне. Санет

Як котка на мяккіх лапах,
Яна ўвайшла ў маё сэрца.
Вясёлкай і агняцветам
Мне свеціць над самым дахам.

І я зраблюся вар'ятам
У адзіным кахання імпэце,
Таму я кажу табе праўду:
"Ты лепшая дзеўчына ў свеце!"

Анёл мой,цябе заклінаю,
Кахай мяне гэтак жа моцна-
Мы разам пойдзем да раю.

Няма шчаслівейшага хлопца,
Калі я твой тварык кранаю
Ды вусны цалую бясконца.
2004


Рецензии