Найперш
яшчэ Не вымаўлены
верш,
быў вымалены
мной у Бога.
З глыбінь душы
на аркушы
Цяклі радкі
Як з раны
Кроў. Нікога
Побач не было:
І толькі
у ранішнім тумане
дрыжаць ніяк не перастане
жоўты асінавы лісток.
2016
Свидетельство о публикации №117052600575