Блукаючы Апалiнэр
Як і сто год таму знікае пад мастом
Мінаюць дні за днямі ды нязменна
Выходзіць на шпацыр Вільгельм -Гіём
Трымаючы ў руцэ бутэльку рома
Шукае ісціну ён ў вершах то ў віне
Жаданы госць і беспрытульнік дома
Недзе ўва французкай старане
Вайна і кроў лязгат гарматнай зброі
Змаганне з ворагам да апошніх сіл
Свабода роўнасць - старыя героі
Не вартыя паперы і чарніл
Я ўсё сказаў гэтаму гораду і свету
Ў вершах думы што ніхто не ўкрадзе
Дзе ж радзіма беднага Паэта
І прыстанак для душы ты дзе
Стала быць ад матчынай калыскі
І да смерці ў сваю зорку вер
Пра сябе казаў Вонж- Кастравіцкі
Геній Францыі Гіём Апалінэр.
20.03.2017
Свидетельство о публикации №117052600545
Чуваць Осіпа Бродскага. А знвакаў прыпынка не відаць. Але ж, навогуль, добра напісана.
Михаил Кортелёв 29.12.2020 06:46 Заявить о нарушении