На смерць Я. Купалы

«28 июня в 22 часа 30 минут в гостинице «Москва» упал в лестничную клетку и разбился насмерть народный поэт Белоруссии Луцевич Иван Доминикович 1882 года рождения, литературный псевдоним Янка Купала. Момент и обстоятельства падения Луцевича никто не видел».
(Са службовага данясення)
...Я адплаціў народу,
Чым моц мая магла:
Зваў з путаў на свабоду,
Зваў з цемры да святла.
_______Я.Купала_________
У адказ з'явіліся яны,
Пачуўся тупат чорных ботаў...
Ці ж беларускія сыны
Паклічуць да сябе на допыт?
Затым бяссоніца не раз
Сціскала жахам сэрца, грудзі.
А ў галаве шумеў адказ:
"Ой, кепска, браце, табе будзе."
Паклёп і здзек, боль і адчай.
О, дух наш вольны дзе ты, дзе ты?
Маўчыць забыты Богам край...
Маўчаць забітыя паэты.
Як чорны воран смерць на міг
Увайшла вострым лязом кінжала.
Апошні стогн і немы крык:
"Чаму ж мяне адратавала?"
Жыццё аддаў сваё ў заклад
З тых самых пор прарок Купала.
Жалейка не гучала ў лад,
І толькі з жалем напявала:
Дзякуй за годнасць паэта народнага,
Дзякуй за Леніна ордэн мне радасны,
Дзякуй за прэмію Сталіна роднага,
Дзякую Сталіну, сокалу яснаму!
2. 05.2017


Рецензии