Лёс чалавека

The cut worm forgives the plow.W.Blake

Пасечаны чарвяк даруе плуг,
Зямлёй прысыпаны яго дзве палавіны;
Так дом ператварыўся ў дамавіну,
І гэта справа чалавечых рук,
Што змушаны цяпер да скону дзён
(Хай ідзе дождж, хай свеціць сонца з неба)
Гараць зямлю ў чаканні лусты хлеба.
Ці гэта лёс альбо вечны праклён?

Жыццё наша - бесперапынны рух,
Няма калі спачыць ані хвіліны,
Не шкадаваць, мы гартаваць павінны
Слабое цела, і свой уласны дух.
Каб быццам кветкі веснавы бутон
Так чалавеку распусціцца трэба.
Трапіўшы раптам на цвердую глебу
Мы маем шанец - адзін на мільён.
12. 05. 2017


Рецензии