Я дыхаю табою

Я дыхаю табою, --
Жыць не магу iначай.
Мне не зыначыць долю
I лёс не перайначыць.

Прызначыў час сустрэчу
Двум закаханым разам
У цёплы летнi вечар
Каля старога вяза.

Спявалi нам cалоўкi
Мелодыю кахання.
Гучаў твой голас звонкi
Ад вечара да рання.

Той, хто кахаць не здольны,
Прыгожых слоў не скажа.
Пачуццяў позiрк вольны
Каханым шлях падкажа.

Пагляд вачэй дзявочы
ў вачах маiх адбiўся.
Зiхцелi зоркi ўночы --
Анёл спусцiўся з высяў.


Рецензии