З выпадкова не спаленага

Адзін і той жа краявід, -
дамы і дрэвы наваколля.
Як на мяжы якой стаіш,
як за сцяной сядзіш  не вольным.

Няма дзе ўзяць сабе вагню.
Няма дзе лёду даць умовай.
На Беларусі не знайду
па-беларуску дзе гавораць.

На Беларусі ўсё на плён!
Але знаёмстваў з незвычайным
не менш звычайнага было.
Ў нас столькі меж,
 што мне не файна.

І толькі холад на мяжы.
Без адчування, што ўсе дома.
Адзін і той жа краявід, -
дамы і дрэвы зноў,
і зноў жа ж.


Рецензии