Лёс дзяучынкi

(Эпічная паэма)

*Мой сказ аб тым, раней што было:
Жыццё пайшло наперакор.
I як адна дзяўчынка жыла
Як лёс яе узяў у палон.

1
Яна ў дзiцячы сад хадзiла,
А потым у школу, у першы клас.
Аб творчым лёсе мара была,
Ды сцежкі жыцця водзяць нас.

Юдоль скавала ланцугамi.
Здаецца – выйсце не знайсцi.
Ды сэрца цешылась агнямi:
Мастацкім шляхам усё ісці.

Як быццам у цемрадзі тунэля
Яна iшла ў жыцці адна
Ў надзеi вырвацца з завеяў,
Што доля горкая дала.

2
Яе ў маленстве моцна білі,
Кроў з цела кроплямі цякла.
За веру ў Бога не ўзлюбілі,
Ды вера моцнаю была.

Пануры дзень i хваляй восень,
Л`юць сум халодныя дажджы.
I родны кут, як ёй здалося,
Яе адрынуў назаўжды.

Яна адна, яна не дома,
Пайшла у пошуках святла.
Жыццё, як друзлая дарога,
Зноў па жыцці яе вяла.

3
Ды толькi Богам не забыта,
Ён вёў яе сваей рукой.
I боль трывогi пазабыта,
Прад незнаёмаю сцязёй.

Яна прыродай захаплялась,
І марыла штодзень аб тым,
Што піша фарбамi: здавалась,
Лёс павядзе шляхом другім.

4
Ды марам – не знайсці дарогі...
Засмучанай яна была.
Ў малітвах схіліла свае ногі,
І ў неба погляд падняла.

І быццам свет з ёй не сябруе:
Ідзе яна будаўнiком.
Ды Бог дзяўчынцы шанс даруе,
Каб стаць цудоўным мастаком.

I вось яна студэнткай стала,
Каб вопыт мастака спазнаць.
Разьбу i роспiс вывучала,
З саломкi рэчы вырабляць.


5
Жыла яна, ішла да мэты:
Палотны маляваць пачаць.
Ды замуж выйшла, пайшлі дзецi...
І зноў жаданае не распачаць.

Жыццё, як птушка пралятала.
Пражыўшы цяжкія гады
Яна надзею не губляла,
Але... не прамiнуць бяды -

Знянацку мужа пахавала.
У адзіноце быў бы шлях...
Тут, зноўку хлопца пакахала,
I зноў надзея ў вачах.

А час ідзе, сталеюць дзецi,
Сям`я, як сонейка ў жыццi!
І думку думае аб мэце:
Чакае што наперадзі?..

Ды, дзіва, ёсць той Бог на свеце –
Пісаць карціны пачала!
То не здарма жыла на свеце,
Бо працавала, як пчала.

(Эпілог)
Яна за то ўдзячна Богу,
Што людзi ёй дапамаглi,
Лягчэй складалася дарога…
Змагла адкінуць ланцугi.

I мара споўнілась дзяўчыны:
Знайшла у творчасці сябе.
I пiша фарбамi карцiны.
І радасць з Богам спазнае.


Рецензии