Я сумую...
Па лугах шырокіх і палях,
Дзе па вясне цвітуць ў лясах пралескі
І дзе звіваюць буслы гнёзды на хлявах.
Я так люблю цябе, мой родны край!
Сцяжыны, дзе ў дзяцінстве я хадзіла,
У далечы, блакітны небакрай
І домік, дзе Матуля нарадзіла.
Яшчэ люблю за рэчкаю зялёны гай,
Беларускія азёры цёмна-сінія.
Квітней і слаўся, мой палескі край!
І доўга хай жывуць сяльчане мілыя.
Свидетельство о публикации №117051104530